Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менскім гарадзкім судзе ў адзін дзень разглядаюць чатыры палітычна матываныя крымінальныя справы


Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота
Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота

У Менску 15 траўня за «распальваньне варожасьці» будуць судзіць былога адваката Аляксея Бародку, былога малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута генэтыкі НАН Беларусі Аляксандра Кандрацюка і яшчэ двух палітвязьняў — Аляксандра Жандарава і Івана Пуздрова.

Судзьдзя Тацьцяна Фалькоўская ўзначаліць працэс над былым адвакатам Аляксеем Бародкай, якому ставяць у віну ч. 3 арт. 130 КК «Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або звады». Яму пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.

Разгляд справы былога малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута генэтыкі НАН Беларусі Аляксандра Кандрацюка пачне судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч. Аляксандра затрымалі ў верасьні 2022 года, спачатку атрымаў 13 дзён адміністрацыйнага арышту, а потым стала вядома аб завядзеньні крымінальнай справы. Кандрацюка абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • арт. 368 ч. 1 (Абраза прэзыдэнта, да чатырох гадоў);
  • арт. 130 ч. 1 (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або звады, да пяці гадоў);
  • арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады, да трох гадоў).

Пра фігурантаў яшчэ дзьвюх спраў раней нічога не паведамлялася, заўважыла выданьне «Народная воля». Гэта Аляксандар Жандараў і Іван Пуздроў. Абвінавачваньні тыя ж — «распальваньне варожасьці» і «абраза».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG