Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадзенскім абласным судзе пройдзе паседжаньне аб ліквідацыі «Ашмянскай цыганскай грамады»


Цыганы ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Цыганы ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Паводле дасьледаваньняў, 80% цыганоў у Беларусі сутыкаліся з затрыманьнямі і шматразовай дактыляскапіяй.

У Горадзенскім абласным судзе 26 траўня пройдзе паседжаньне аб ліквідацыі раённага грамадзкага аб’яднаньня «Ашмянская цыганская грамада», паведамляе Hrodna Life.

Пазоўнікам у справе выступае Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Горадзенскага аблвыканкаму, справу вядзе судзьдзя Сьвятлана Даўгашэй.

Арганізацыя, якую патрабуюць зьліквідаваць, зарэгістравалі ў 2003 годзе, па стане на 1 студзеня 2022 года ў ёй было 22 чалавекі, у 2014-м — 30. Публічных імпрэз у апошні час яна не праводзіла.

Чальцом «Ашмянскай цыганскай грамады» зьяўляецца цыганскі барон Артур Ягораў. Ён ўдзельнічаў ў фэстывалі нацыянальных культур у Горадні, прывозіў на яго ансамбль «Джана Рома».

Паводле інфармацыі «Горадзенскай праўды», на Ашмяншчыне жыве больш за 200 прадстаўнікоў народнасьці рома. Паводле перапісу насельніцтва 2009 года, у Беларусі ўсяго 7079 цыганоў.

Беларускіх цыганоў дыскрымінуюць даўно

Былы міліцыянт з Магілёва ў 2019 годзе расказваў «Свабодзе» пра неафіцыйную праграму Міністэрства ўнутраных спраў у дачыненьні да прадстаўнікоў народнасьці рома. Даследаваньне грамадзкай ініцыятывы Romaintegration пацьвярджае гэты факт. Па іх інфармацыі, 80% цыганоў у Беларусі сутыкаліся з затрыманьнямі і шматразовай дактыляскапіяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG