У 2023 годзе беларусы разам зь японцамі, вугорцамі, расейцамі і ўкраінцамі патрацілі найбольш часу на вывучэньне замежных моў у сэрвісе Duolingo.
З чым зьвязаны заняпад Полацку ў раньнім новым часе? Ці сапраўды гісторыя Полацкай дзяржавы аказалася прыўлашчанай Вялікім Княствам Літоўскім? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Дарожную мапу дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі падрыхтавалі па ініцыятыве Офіса Сьвятланы Ціханоўскай пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінэта.
Пераважная большасьць беларускіх гараджан ня лічыць неабходным мяняць мову выкладаньня дысцыплін у школах, сьведчаць вынікі дасьледаваньня інстытуту «Палітычная сфэра», якія 18 сьнежня ў Вільні прадставіў сацыёляг Аляксей Ластоўскі.
У БДУІР у 2024 годзе плянуюць пачаць набор на новыя спэцыяльнасьці. Аб гэтым БелТА расказаў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш.
Ці магло Вялікае Княства Літоўскае нарадзіцца і існаваць без славян? Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Чаму літоўскія князі хрысьціліся? Гэтыя ды іншыя пытаньне мы абмяркоўваем з дырэктарам Інстытуту гісторыі Літвы, доктарам гістарычных навук Альвідасам Нікжантайцісам.
Свабода сабрала найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2023 году пра беларусак і для беларусак.
У кнігах пра Гары Потэра былі дэмэнтары — сьляпыя істоты, што сілкуюцца добрымі эмоцыямі людзей і вымушаюць іх зноў і зноў перажываць найгоршыя ўспаміны. Вось і рэжым Лукашэнкі — такі вялізны дэмэнтар, што высмоктвае з нас добрыя ўспаміны і, здаецца, самую здольнасьць адчуваць нешта добрае.
У канцы 2010-х гадоў сярэдняя стыпэндыя ў Беларусі дасягала памеру 12% ад сярэдняга заробку па краіне. Цяпер толькі 6%.
Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Як даўно пачалося сужыцьцё славян і балтаў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага? Чаму літоўскія князі прымалі праваслаўе?
У Цэнтры ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Варшаўскага ўнівэрсытэту адбылося ўрачыстае адкрыцьцё IV набору праграмы навучаньня беларускіх дыпляматаў «Новыя кадры для новай Беларусі».
Зь беларускіх сьвятых прадугледжваецца вывучэньне школьнікамі жыцьця Кірылы Тураўскага.
Пра гэта заявіў міністар адукацыі Андрэй Іванец у інтэрвію выданьню «Беларусь сёньня».
Удзельнікаў вайскова-патрыятычных клюбаў Беларусі будуць вучыць кіраваць беспілётнікамі. Аб гэтым заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў.
У лістападзе-сьнежні 1920 году беларусы Случчыны са зброяй у руках выступілі супраць бальшавікоў і паспрабавалі адстаяць беларускую дзяржаўнасьць у форме Беларускай Народнай Рэспублікі. Але ня ўсе сёньня згодныя з назвай гэтай падзеі — Слуцкі збройны чын ці Слуцкае паўстаньне.
На пачатковым этапе дапамаглі 84 студэнтам, агулам на 25 935 эўра.
Савет Міністраў прыняў пастанову «Аб стварэньні дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія адукацыі».
На думку дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Вадзіма Гігіна, вывучаць на ўроках літаратуры неабходна толькі гістарычна дакладныя творы. Праверылі, што з гэтым у сьпісе расейскай літаратуры зь беларускай школьнай праграмы.
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш і начальнік Дэпартамэнту забесьпячэньня апэратыўна-вышуковай дзейнасьці МУС Андрэй Паршын падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве.
Усяго ў рэйтынгу знаходзяцца 113 краін.
Якія рэгіёны існавалі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVII стагодзьдзі? Як і калі назва «Беларусь» напоўнілася палітычным сэнсам? Дзе праходзілі межы Беларусі ў ХІХ стагодзьдзі? І якія ў ХХ стагодзьдзі прапаноўваліся варыянты назвы для радзімым беларусаў?
Да канца навучальнага году ў кожнай школе Беларусі павінны адкрыць вайскова-патрыятычную клясу ці клюб, заявіў 26 кастрычніка міністар адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.
Пагутарылі са стваральніцай беларускай прасторы «аКсяродак» Аксанай Акуневіч пра стварэньне беларускай школкі ў Батумі, навучаньне дзяцей і актыўнасьць дыяспары.
Ліцэй БДУ ўзначаліла Тацяна Мамчыц, якая дагэтуль працавала начальніцай вучэбна-мэтадычнай часткі Інстытуту нацыянальнай бясьпекі (у савецкія часы — школа КДБ).
Старшыня беларускага саюзу ў Польшчы Яўген Вапа ад імя сямнаццаці беларускіх і праваслаўных арганізацый у Польшчы падаў скаргу міністру адукацыі і навукі Польшчы Пшэмыславу Чарнэку на дзеяньні Падляскага куратара асьветы Барбары Пятрушкі.
Абавязковае разьмеркаваньне студэнтаў платнай формы навучаньня не закране тых, хто паступіў у навучальныя ўстановы да ўступленьня ў сілу адпаведных паправак у Кодэкс аб адукацыі.
У навучальных установах Беларусі ўводзяць абавязковую пачатковую вайсковую падрыхтоўку.
Каб паступіць у польскі ўнівэрсытэт, не заўсёды трэба здаваць іспыты. Часам дастаткова выйграць у конкурсе атэстатаў і прайсьці сумоўе. Каб вывучыць польскую мову, можа хапіць году часу і тысячы даляраў. Выпускнікі і іхныя бацькі расказалі, як яны паступалі ў польскія вучэльні.
Адкуль ўзялася Беларусь? Ці сапраўды гэта плён расейскай палітыкі і прапаганды, як сьцьвярджаюць некаторыя прыхільнікі «літвінства»? Мы працягваем размову з гісторыкам, аўтарам кнігі «Этнічная гісторыя Беларусі ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў» Паўлам Церашковічам.
Літоўскія настаўнікі праводзяць марш да Дому ўраду ў Вільні і пачынаюць страйк.
Настаўнікі перавучыліся, кнігі вывезьлі. Што адбываецца ў былых «польскіх» школах у Беларусі
У Беларусі зьбіраюцца ўвесьці абавязковую адпрацоўку і для платнікаў, а тэрмін разьмеркаваньня павялічыць.
Андрэй Швед абурыўся: у школах зашмат урокаў ангельскай мовы! Прычынай абурэньня ён назваў тое, што, ведаючы замежныя мовы, беларускім выпускнікам прасьцей паехаць працаваць за мяжу.
У Беларусі маюць увесьці абавязковую адпрацоўку нават для тых студэнтаў, якія вучацца платна. У чым лёгіка ўлады, тлумачыць Андрэй Лаўрухін, дырэктар па дасьледаваньнях Інстытуту разьвіцьця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Эўропы.
У Беларусі ўвядуць абавязковую адпрацоўку для студэнтаў, якія вучацца платна, а тэрмін разьмеркаваньня для тых, хто вучыцца за кошт бюджэту, павялічаць. У выпадку адмовы давядзецца заплаціць істотна больш. Паразмаўлялі з бацькамі студэнтаў і экспэртам.
Адукацыя ў БДУ для іншаземцаў амаль удвая даражэйшая, чым у Сарбоне.
У Горадні зьнялі з пасадаў некалькі дырэктараў за тое, што шмат выпускнікоў іхных школ паступілі вучыцца за мяжу. Бацькі вучняў расказваюць, што непажадана ехаць вучыцца нават у Расею. Настаўнікам забараняюць даваць дзецям сачыненьні на тэму: «Як я правёў лета».
У Беларусі выпусьцілі падручнік па біялёгіі для шасьцікласьнікаў на беларускай мове, які зьмяшчае грубыя памылкі практычна на кожнай старонцы.
На якую частку гісторыі ВКЛ маюць права беларусы? Чаму ў крыніцах няма літоўскіх варыянтаў імёнаў вялікіх князёў літоўскіх? І ці розныя гэта народы — русіны і беларусы? Сёньня мы працягваем размову з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістфаку БДУ, Паўлам Церашковічам.
Выданьне «АиФ» пацікавілася, на якія сумы могуць разьлічваць першакурсьнікі беларускіх ВНУ.
Паразмаўлялі зь дзіцячым псыхолягам пра тое, як дапамагчы дзецям на пачатку вучобы, як бацькам рэагаваць у моманты раздражненьня і бясьсільля і як зразумець, што трэба зьвярнуцца па дапамогу.
Як славяне жылі разам з балтамі на тэрыторыі сёньняшняй Беларусі ў даўнія часы? Колькі народаў стварылі Вялікае Княства Літоўскае? Чаму мовай гэтай дзяржавы была старабеларуская?
Навучальны год у школах пачаўся зь «ператрусу» — з кабінэтаў і бібліятэк выкінулі ўсе старыя падручнікі і дапаможнікі. «Па даручэньні прэзыдэнта», — тлумачыў міністар інфармацыі.
Пастанову, у якой пазначаны ўнесеныя зьмены ў атэстаты аб сярэдняй адукацыі, апублікавалі 6 верасьня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Беларускія чыноўнікі кажуць, што сабраць дзіця ў школу каштуе ад 370 рублёў. Паглядзелі, як насамрэч, і параўналі выдаткі з суседнімі краінамі.
Міністар адукацыі Андрэй Іванец заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» пра тое, што 40 працэнтаў школаў у Беларусі зьяўляюцца беларускамоўнымі.
2 верасьня ў Музэі вольнай Беларусі ўрачыста адкрыла новы сэзон Беларуская школа ў Варшаве. У ёй онлайн і офлайн навучаюцца больш за 500 беларускіх дзяцей з 24 краінаў сьвету.
У сярэдняй школе № 2 Магілёва з пачаткам новага навучальнага году адкрылі профільную клясу «Юны пракурор».
Андрэй Лаўрухін, экспэрт у галіне адукацыі, навукі і інавацыяў, заяўляе, што ўлада хоча зрабіць з адукацыі інстытут фармаваньня ляяльнай ідэнтычнасьці і аналізуе, што азначаюць сваркі паміж праўладнымі прапагандыстамі.
Загрузіць яшчэ