Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінадукацыі выправіла памылку ў атэстатах, дзе было слова «фамілія» замест «прозьвішча»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пастанову, у якой пазначаны ўнесеныя зьмены ў атэстаты аб сярэдняй адукацыі, апублікавалі 6 верасьня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Мінадукацыі Беларусі выправіла памылку ў атэстатах, якую заўважылі незалежныя СМІ сёлета ў чэрвені. Тады ва ўсіх дакумэнтах аб адукацыі новага ўзору прысутнічала слова «фамілія» замест «прозьвішча».

Згодна са зьместам апублікаванай 6 верасьня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале пастановы Мінадукацыі (№ 215 ад 31 ліпеня 2023-га) замест «фамілія і ініцыялы» цяпер у дакумэнтах будуць пісаць «ініцыялы і прозьвішча».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG