Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія выдзеліла ЭГУ грант для падтрымкі сацыяльна неабароненых беларускіх студэнтаў


Брама ЭГУ ў Вільні, 2018
Брама ЭГУ ў Вільні, 2018

На пачатковым этапе дапамаглі 84 студэнтам, агулам на 25 935 эўра.

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (ЭГУ) атрымаў грант ад Міністэрства замежных спраў Нарвэгіі для падтрымкі сацыяльна неабароненых беларускіх студэнтаў і тых, хто мае патрэбу ў фінансавай дапамозе, паведамляе прэс-служба ЭГУ.

«Дбайны адбор заявак на атрыманьне гранту ажыцьцяўляўся ў адпаведнасьці з зацьверджанымі крытэрамі, у тым ліку ўлічваліся інтарэсы дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; асоб, якія страцілі бацькоў у пэрыяд навучаньня, інвалідаў і іншых сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян», — зазначае ЭГУ.

Унівэрсытэт падкрэсьлівае, што «гэта значнае супрацоўніцтва зь Міністэрствам замежных спраў і пасольствам Нарвэгіі зьяўляецца сымбалем даўніх абавязаньняў, якія захоўваюцца з моманту стварэньня Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў выгнаньні ў Вільні».

  • Эўрапейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт адкрыўся ў 1992 годзе ў Менску.
  • У 2004 годзе беларускія ўлады, незадаволеныя самастойнасьцю яго кіраўніцтва, закрылі ВНУ.
  • Праз год ЭГУ аднавіў працу ў Вільні, ён мае статус беларускага ўнівэрсытэту ў выгнаньні.
  • У ім навучаецца каля 1,5 тыс. студэнтаў, пераважна зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG