Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася пэтыцыя з заклікам да кампаніі Duolingo уключыць у свой сэрвіс беларускую мову для вывучэньня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У 2023 годзе беларусы разам зь японцамі, вугорцамі, расейцамі і ўкраінцамі патрацілі найбольш часу на вывучэньне замежных моў у сэрвісе Duolingo.

Сябра Каардынацыйнай рады Аліна Харысава стварыла пэтыцыю з прапановай уключыць беларускую мову ў пералік замежных моў, якія можна вывучаць пры дапамозе сэрвісу Duolingo.

«Беларуская мова афіцыйна знаходзіцца ў небясьпечным становішчы, калі засталося няшмат носьбітаў, а яшчэ пару стагодзьдзяў таму яна была адной з асноўных эўрапейскіх моваў. Duolingo як адна з самых папулярных аплікацый для вывучэньня моў можа зрабіць велізарны ўклад ня толькі ў адну краіну, але і ва ўсясьветную спадчыну», — адзначаецца ў пэтыцыі.

Паводле яе, пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну многія беларусы ўсьвядомілі важнасьць нацыянальнай ідэнтычнасьці, у тым ліку хаця б частковага выкарыстаньня беларускай мовы.

«Але ва ўмовах дыктатуры гэта ня толькі складана, але можа быць і небясьпечна, бо беларуская мова дэманструе нязгоду зь сёньняшняй дыктатарскай палітыкай русыфікацыі. Людзі пазбаўленыя магчымасьці вывучаць сваю родную мову, таму самым бясьпечным і даступным спосабам можа быць выкарыстаньне онлайн-праграмы для вывучэньня мовы. Акрамя таго, беларусы дэманструюць сваю прыхільнасьць эўрапейскім каштоўнасьцям, і павышэньне даступнасьці беларускай мовы для вывучэньня можа дапамагчы зрабіць беларускую мову больш даступнай для іншаземцаў», — напісала Аліна Харысава.

Цяпер пад пэтыцыяй падпісаліся 476 чалавек зь неабходных 1000.

Мабільная праграма для вывучэньня моў Duolingo дазваляе вывучаць 36 моваў, яшчэ тры цяпер праходзяць этап бэта-тэставаньня і адна мова ў распрацоўцы.

Паводле кампаніі, у 2023 годзе беларусы разам зь японцамі, вугорцамі, расейцамі і ўкраінцамі патрацілі найбольш часу на вывучэньне замежных моў у сэрвісе Duolingo.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG