Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраваць ліцэем БДУ прызначылі начальніцу вучэбна-мэтадычнай часткі Інстытуту нацбясьпекі


Выпускны вечар у ліцэі БДУ
Выпускны вечар у ліцэі БДУ

Ліцэй БДУ ўзначаліла Тацяна Мамчыц, якая дагэтуль працавала начальніцай вучэбна-мэтадычнай часткі Інстытуту нацыянальнай бясьпекі (у савецкія часы — школа КДБ).

Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

З пэдагагічным калектывам Ліцэю Мамчыц пазнаёмілі сёньня.

Мамчыц — выпускніца БДУ, у 1995 годзе скончыла філялягічны факультэт. «Мае вялікі вопыт у сфэры адукацыі», — прадставіў яе прарэктар БДУ па вучэбнай працы і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Канстанцін Казадаеў.

Папярэдняя дырэктарка Ганна Чубарава ўзначаліла Ліцэй БДУ ў жніўні 2021 году. З адукацыі яна біяхімік, скончыла біялягічны факультэт БДУ. Пакінула пасаду дырэктаркі ў верасьні 2023 году, прычыны сыходу не абнародаваліся.

Да яе дырэктарам быў Ігар Варакса, ён кіраваў Ліцэем менш за два гады. «Ліцэй ня змог бы надалей існаваць на высьпе, адрэзаны ад усёй астатняй сыстэмы адукацыі. У сваю чаргу, мне не хацелася б бачыць на ўласныя вочы заняпад той справы, у якую я ўкладаў душу. А яшчэ не хацелася нішчыць сваімі ж рукамі тое, што ствараў падчас папярэдняй працы ў Ліцэі. Таму трэба было адыходзіць», — тлумачыў Варакса сваё звальненьне «Нашай Ніве».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG