Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БДУ і Акадэміі кіраваньня вышэй, чым у іншых ВНУ. Якія стыпэндыі чакаюць першакурсьнікаў у новым навучальным годзе


Аляксандар Лукашэнка ў БДУ. 25 жніўня 2023 году.
Аляксандар Лукашэнка ў БДУ. 25 жніўня 2023 году.

Выданьне «АиФ» пацікавілася, на якія сумы могуць разьлічваць першакурсьнікі беларускіх ВНУ.

Ад 2020 году стыпэндыі студнтаў залежаць ад пражытковага мінімуму для працаздольнага насельніцтва. Ад 1 жніўня 2023 году ён складае 403,9 рубля.

Да першай сэсіі стыпэндыя першакурсьнікаў мінімальная. Яна разьлічваецца наступным чынам: бюджэт пражытковага мінімуму для працаздольнага насельніцтва памнажаюць на каэфіцыент 0,3, атрымліваецца 121,18 рубля. Летась у верасьні стыпэндыя была на 11 рублёў меншая.

Стыпэндыя таксама залежыць ад таго, дзе навучаецца першакурсьнік. Напрыклад, у БДУ і Акадэміі кіраваньня выплаты павялічваюцца ў 1,3 раза і складае 157,53 рубля. У БНТУ, БДЭУ, БДПУ ім. М. Танка, БДАМ, БДУКіМ, БДСГА — стыпэндыі павялічваюцца ў 1,15 раза і дасягаюць 139,36 рублі.

У 1,5 раза стыпэндыі вышэйшыя ў студэнтаў-інвалідаў І і ІІ групы. Выплаты ў іх выпадку сёлета складуць 181,77 рубля.

Ёсьць і выключныя выпадкі. Напрыклад, для студэнтаў, якія займаюцца па спэцыяльнасцях «хімія высокіх энэргій», «ядзерныя фізыка і тэхналёгіі», «ядзерная і радыяцыйная бясьпека», «праектаваньне і эксплёатацыя атамных электрычных станцый» і «інфармацыйныя і кіруючыя сыстэмы фізычных установак» мінімальная стыпэндыя скадае 0,34 бюджэту пражытковага мінімуму, або 137,34 рубля.

З другога сэмэстру памер стыпэндыі залежыць пераважна ад пасьпяховасьці студэнта і заахвочвальных каэфіцыентаў. Іх устанаўлівае навучальная ўстанова. Звычайна каэфіцыенты для студэнтаў, якія вучацца на гуманітарных спэцыяльнасьцях, крыху ніжэйшыя, чым у тых, хто вывучае прыродазнаўчыя навукі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG