Ларыса Геніюш
Неяк у маленстве яна мела вялікае перажываньне, у якім доўгі час нікому не прызнавалася... Лятэнтныя фрайдысты, якіх нямала сярод маіх чытачоў, ужо настаўляюць вушкі ў чаканьні: зараз мы даведаемся ўсю праўду і мэтадам яе дыстыляцыі нацэдзім сабе сэнсацый. Апсік, апсік, мілыя. Будучай паэтцы проста распавялі тады пра рай і пекла, і з таго часу дзяўчо не знаходзіла сабе месца — дзіва што, асабліва пасьля такога маляўнічага расказу пра геену вогненную. Але думала яна не пра тое, як усё гэта страшна і пахне серай — дзіця мучылася пытаньнем, як зрабіць так, каб «каханыя бацькі яе ня трапілі ў тое пекла — няхай ужо лепей я за іх адпакутую».
Гэтаму ўспаміну я веру. Адпакутваць за кагосьці... Адкуль такія людзі бяруцца? Ну, напрыклад, зь Беларусі — не, ня з той, да якой Ларыса Геніюш зьвернецца некалі, зьедліва і даволі дакладна сфармуляваўшы яе сутнасьць:
«Народ сьвінарак і даярак,
Народ разяваў і варон».
Народ, што як ніякі іншы ўмее прынізіць сваіх паэтаў, і сваіх жанчын.
Не, яна, Ларыса Геніюш, зь іншай Беларусі: дзеячы якой, пасылаючы моладзь вучыцца за мяжу, бяруць з кожнага абяцаньне пасьля заканчэньня вучобы даць за свой кошт вышэйшую асьвету хаця б аднаму суайчыньніку. Зь Беларусі беларускай, эўрапейскай, вольнай — якая была, веды пра якую можна бясконца чэрпаць з кніг, якая застаецца з табой, дзе б і як ты ні жыў — застаецца, як кніга. У гэтым усім, магчыма, зашмат патасу і ідэалёгіі, цэлае поле, пакрытае дзе-нідзе сьлядамі нешматлікіх перабежчыкаў — але Ларыса Геніюш той аўтар, на якім трымаюцца сапраўдная беларуская ідэалёгія і сапраўдны беларускі патас (мусяць жа быць у нас свае ідэалёгія і патас — яны пакуль сваю ролю не адыгралі і яшчэ паслужаць, бо ёсьць каму). На творах Ларысы Геніюш утрымаўся і трымаецца дагэтуль беларускі фанатызм, які ўратаваў нас ад зьнішчэньня. Пра гэты фанатызм не пагаворыш з замежнікамі — не зразумеюць, нават ірляндцы паглядзяць коса, нават індзейцы, ня кажучы ўжо пра немцаў; пра яго гавораць міжсобку, часам нават бяз словаў. Яго нават фанатызмам сорамна назваць... І тым ня менш гэта самы фанатычны з усіх фанатызмаў, бо толькі фанатык пабяжыць праз тое міннае поле ў поўную невядомасьць.
...Быў і я ў чэскім Вімпэрку, піў сьлівовіцу і піва, лазіў па тамтэйшым замку, у вязьніцы якога 65 гадоў таму сядзелі на той момант ужо чэхаславацкія грамадзяне Ларыса і Янка Геніюшы, выдадзеныя сваім урадам на расправу Саветам. І разгаварыўся там з адным маладым беларускім пісьменьнікам, удзельнікам конкурсу для маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш. Той літаратар выказаў сваё стаўленьне да вершаў Геніюш — мякка кажучы, ня надта прыхільнае.
Наўрад ці гэты літаратар ведаў, што міжволі паўтарае словы аднаго са сьледчых, якія вялі ў 1948 справу Геніюш. «Якая вы паэтка? У нас у дзесяцілетках пішуць лепей!» — сказаў неяк на допыце гэты аматар паэзіі, б’ючы ў самае слабое, самае адчувальнае месца ўсіх паэтаў зямлі, пачынаючы ад Гамэра і канчаючы Зьмітраком Аглаблёвым. Кажуць, адна савецкая паэтка публічна спаліла кніжку Геніюш — выключна зь літаратуразнаўчае цікаўнасьці. А што, таксама мэтад. Калі гэта праўда — то якога яшчэ можа прагнуць паэт прызнаньня?
Так што тут і праўда ўсё няпроста. Я і сам імкнуся ацэньваць аўтараў толькі па тым, што яны пішуць, не зважаючы на колер і велічыню іхнай маралі і колькасьць зорачак з Пагоняю на пагонах, але. Зірніце зь іншага боку, запярэчыў я маладому літаратару: каб не Ларыса Геніюш, якая ў свой час адпакутавала, ці лазілі б мы тут сёньня, ці пісалі б па-беларуску, ці гаварылі б?.. Ці спрачаліся б пра сваё?... Ці пілі б гэтую сьлівовіцу? Сумняваюся. Таму майма павагу і ўдзячнасьць. Вядома, яна не Хрыстос, а мы вось у бога ня верым. І сёньня мы яшчэ маем нешта сваё і можам гэтым сваім карыстацца — і крытыкаваць, у тым ліку тых, хто забясьпечыў нам гэтае права.
Ёсьць паэты, кожны верш якіх робіцца падзеяй; ёсьць паэты, само жыцьцё якіх — іхны найлепшы верш. Ларыса Геніюш, безумоўна, належыць да другіх. Не пражыла б яна сваёй паэзіі, не адпакутавала б яе — усе гэтыя напісаныя ёй захопленыя, часта экстатычныя, часам задуменныя, але заўжды вельмі гучныя радкі мала чаго б каштавалі. Сапраўды, напісаўшы «Я хаце абавязаны прапіскаю» — можна супакоіцца і проста надрукаваць гэта, абавязаньняў тут мала. А напісаўшы «Як жыць — дык жыць для Беларусі, а безь яе зусім ня жыць» — мусіш першы паказаць прыклад, і калі спатрэбіцца, то й ня жыць, па-сапраўднаму, як кажуць, усур’ёз. Беларуская паэзія заўжды існавала як тэатар, трохі неўзапраўду — Ларыса Геніюш першая сышла са сцэны ўніз, да публікі, нават не сумняваючыся ў тым, што гэта адзіна правільны, яе шлях. Усё штучнае, мастацкае, сутыкнуўшыся з рэальнасьцю, прайшло выпрабаваньне на жыцьцяздольнасьць. Такі сабе тэатар жорсткасьці. Заля ў шоку — там, унізе, ад літаратуры не чакалі такога наступу. Пагатоў ад беларускай. Галоўны матыў якой Ларыса Геніюш і сама вызначыла не без шматзначнага ўздыху як «вядома які, гаротны...» Кажуць, пад канец жыцьця яна крытыкавала за гэтую гаротнасьць шмат каго зь беларускіх савецкіх пісьменьнікаў.
Бо ў яе самой беларускае — зусім не гаротнае. Гнанае — так, пагарджанае — так, але не асуджанае, заўжды зараджанае на супраціў, на барацьбу. Настрой большасьці яе вершаў — гэта, так бы мовіць, настрой стратэгічнага адступленьня з надзеяй на рэванш, немагчымасьць контратакі нават не разглядаецца. Яна — з тых паэтаў і тых людзей, якія проста так не здаюцца і гатовыя ахвяраваць сабой у любы час. Напэўна, на Ўсходзе з такіх вырастаюць шахіды. А тут, у Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе — вось, вершы.
«Ёсьць такое казачнае слова, вырванае з рэбраў — Беларусь...» У гэтых радках, нягледзячы на іх досыць празрыстую вобразнасьць, ёсьць нешта біблейскае, нешта блізкае ад той самай гісторыі, пра якую была гаворка на пачатку. Як і Натальля Арсеньнева, Ларыса Геніюш — паэт рэлігійны, яна таксама бярэ на сябе ролю пасярэдніка паміж сваім народам і богам: вымалю ў бога для цябе, зьвяртаецца яна да народу, вымалю шчасьце, волю etc. — і моліцца, апантана і шчыра. Шчырасьць — не найлепшае рэчыва для літаратуры, якая ў сваіх найлепшых узорах падобная хутчэй на тэрмітнік, які вядома з чаго робяць працавітыя інсэкты; але яна цалкам прыдатная для таго, каб узводзіць храмы. Храм Ларыса Геніюш пабудавала: Беларусь — адначасова яе алтар, яе «шлях круты», яе крыж. Той самы:
Крыж мой аднолькава цяжкі і мілы,
З гоняў дзірванных яго за субрацьцяў
Буду ахвярна нясьці да магілы.
Толькі ня дай мне пад ім заламацца«.
Як паэт з агромністай верай — найперш у бога і ў лёс, Ларыса Геніюш, здаецца, заўжды больш давярала сваім адчуваньням, чым розуму і ведам. Было і нешта яшчэ — што кідаецца ў вочы, калі перачытваеш яе «Споведзь». З пэўнай доляй умоўнасьці назавем гэта жаночай інтуіцыяй: якая ўвесь час нешта нашэптвае аўтару гэтага жыцьця. Да інтуіцыі паэтка прыслухоўваецца не заўсёды, не давярае ёй да канца — бо тады б, можа, лёс абышоўся зь яе сям’ёй і інакш, а вось адчуваньне дабра і зла дыктавала ёй чалавечы закон. Гэтае адчуваньне, прыроднае ці, можа, нават сялянскае — не давала зьбіцца з дарогі, не давала паблытаць «волю» і Волю. Воля — то воля, якую адчую, піша яна, усе астатнія «волі» могуць аказацца проста бутафорыяй ці, як часта бывае, пасткамі. Зь пекла ўпала на голаў мне ўся гэта СССР — і сапраўды, зь пекла, таго самага, пекла зь дзіцячых мрояў, ад якога так хацелася захінуць бацькоў.
Чаму так адбылося? Бо душу ня здала ў калгас — упэўнена адказвае Геніюш. Наадварот — уся яе паэзія ёсьць няспыннай культывацыяй у сабе найперш душы, адзінай субстанцыі, якая важна пры веры. Я б жыла, як русалка, ня еўшы, сярод цішы аеру і траў — вось якая магла б атрымацца будучыня, але душа ў аўтаркі — сынонім сумленьня, а зь ім, неспакойным, ціша можа толькі сьніцца.
Вайна — невясёлая гульня: так піша яна ў «Споведзі». Нездарма тут ужытае слова «гульня»: вайна зрабілася найвышэйшым пунктам сутыкненьня тэатру паэзіі і так званай рэальнасьці. Відавочна, што гэта не дзеля ідэалягічнага супрацьстаяньня, а ад хрысьціянскага, чалавечага і мацярынскага жаху, пакліканая толькі адчуваньнем, напісала яна знакаміты верш пра партызанаў. Усьведамляючы ўсю ягоную правакацыйнасьць. Выклікаючы на сябе нянавісьць да сёньня:
Партызаны ж, тыя партызаны,
Што ім сёлы, енк ды боль людзкі?
Толькі б мосьцік недзе быў ўзарваны
Ды ляцелі з рэйкаў цягнікі.
Чалавек — гэта сьвятое, дзіця — гэта сьвятое. І Беларусь — гэта сьвятое. Настолькі, што нават згадваючы яе бязь пільнай патрэбы ці з затуманенай галавой, ты можаш яе дыскрэдытаваць. П’яным крыкам ня кліч Беларусь, пісала яна. Як заўжды, з часам яе запавет некаторыя давялі да абсурду. І дагэтуль ёсьць людзі, якія ў п’яным выглядзе не наважваюцца гаварыць па-беларуску — каб сьвятое ня ганіць. Добрае апраўданьне. Гэтым мы зь імі і адрозьніваемся... Бо камусьці ў Беларусь хадзіць па нядзелях, як у храм, а камусьці зь ёй жыць.
Гамбурскі рахунак Бахарэвіча
Кіно 1866 году (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч)
Бог ня роўна delete (Францішак Багушэвіч)
Сумны крошынскі джаз (Паўлюк Багрым)
Шапэнгаўэру назло (Янка Лучына)
У чаканьні войта (Гутарка Данілы са Сьцяпанам)
Белагаловая без галавы (Саламея Пільштынова)
Усё цьвітуць і цьвітуць тыя макі… (Тарас на Парнасе)
Курсіў чарнакніжніка (Ян Баршчэўскі)
Карыда па-беларуску (Мікола Гусоўскі)
Нашы душы з дынаміту (Цётка)
Інтымны дзёньнік Макса Б. (Максім Багдановіч)
Невыносная зычнасьць шыпячых (Ядзьвігін Ш.)
Цёмнае мінулае Каяна Лупакі (Янка Купала)
Крыўда, праўда і брыда (Янка Купала)
Тым, хто шукае Туле (Якуб Колас)
Зацемкі падчас зацьменьня (Алесь Гарун)
Ампутацыя немагчымая (Максім Гарэцкі)
Нехта трэці (Максім Гарэцкі)
Крыжыкі-ножыкі (Зьмітрок Бядуля)
Ацалелы ў пакоі сьмеху (Кандрат Крапіва)
Не чапай маіх кругоў (Уладзімер Дубоўка)
Лініі разрэзу (Уладзімер Жылка)
Сто пудоў адзіноты (Лукаш Калюга)
Квадратны рай (Пятрусь Броўка)
Вы шуміце, шуміце (Паўлюк Шукайла)
Чысты, як шклянка (Пятро Глебка)
Уяві, што ты на Яве (Янка Маўр)
Пакуль ня скончыцца паліва (Міхась Лынькоў)
Зямля ў ілюмінатары (Кузьма Чорны)
Дзе канчаецца прорва (Кузьма Чорны)
Заўтра нас апраўдаюць (Андрэй Мрый)
Абутыя на папялішчы (Міхась Чарот)
Сьпірахеты шчасьця (Францішак Аляхновіч)
Права на арытмію (Максім Танк)
Куды б ні занёс нас вецер (Натальля Арсеньнева)
Таемны сшытак (Аркадзь Куляшоў)
Пахвала зайздрасьці (Масей Сяднёў)
Слупы — і часам кактусы (Пімен Панчанка)

Ранейшыя фрагмэнты сэрыі: