Цэны вырастуць ад 5 да 15%, вынікае з паведамленьня БелТА.
Гарадзкія лініі стануць даражэй
- на 20 капеек — у межах аднаго тарыфнага пояса (напрыклад, Менск — Гарадзішча),
- на 25 капеек — у межах двух паясоў (напрыклад, Менск — Чырвоны Сьцяг).
На рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях павелічэньне залежыць ад адлегласьці, тыпу вагона і клясы. Напрыклад:
- Менск – Рудзенск (рэгіянальны, эканом) — +25 капеек,
- Менск – Бабруйск (рэгіянальны, бізнэс) — +55 капеек,
- Менск – Віцебск (пляцкарта) — +82 капеек, (купэ) — +1,13 руб.,
- Менск – Гомель (бізнэс, 2-я кляса) — +1,20 руб., (1-я кляса) — +1,65 руб.
Папярэдняе павышэньне тарыфаў было летась у красавіку.
Новыя тарыфы ўступяць у сілу пасьля афіцыйнага апублікаваньня пастановы №50, якую ўжо прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
Як вынікае з інфармацыі на партале pravo.by, гэта адбудзецца ўжо 31 ліпеня, у чацьвер.
Форум