Янка Маўр
Як ні дзіўна, Янка Маўр — адзін з самых чытаных аўтараў майго дзяцінства. Прынамсі, «Амок» і «У краіне райскай птушкі» меў на сваёй паліцы ледзьве ня кожны рамантычны падлетак, беларускі клясык стаяў там побач зь Дзюма, Вэрнам, Ўэлсам і анталёгіямі замежнай фантастыкі, зьзяючы зоркаю на штрыфлі — неблагая кампанія. Янку Маўра сапраўды чыталі — і нават перачытвалі: толькі па гэтым і вызначаецца сапраўдная якасьць кнігі, хаця і не абавязкова мастацкая. Некалькі ягоных твораў выйшлі ў сэрыі «Бібліятэка прыгодаў і фантастыкі», якую паважалі вучні ня толькі старэйшага, але і сярэдняга, паўсярэдняга, цяжкага і супэрцяжкага школьных узростаў. Што праўда, чыталі яго збольшага ў перакладзе на расейскую — вынік працяглага машэраўскага расшаркваньня перад Масквой (у параўнаньні зь якім расшаркваньне цяперашніх беларускіх кіраўнікоў нагадвае хутчэй спробу сесьці на шпагат). Але пра мову тады, натуральна, мала хто задумваўся: нават чыстакроўныя яванцы ў «Амоку» гаварылі амаль без акцэнту: «Ленін! Совьет! Расія!» — куды ўжо было нам, басаногім тубыльцам з бээсэсэраўскай Батавіі, да нейкіх там каранёў. Інданэзія была значна бліжэй.
Гэты Маўр умеў так задушыць сваю Дэздэмону, што зь яе паўраскрытага рота вывальваўся нарэшце няблага пабудаваны сюжэт, а рука чытача сама міжволі цягнулася да крыса (гэта такі крывы яванскі кінжал, ахвотна тлумачыў нам аўтар — і ўгадаў, бо цяжка прыдумаць нешта больш прыемнае на слых для хлопчыка, чым Крывы Яванскі Кінжал). Гэты Маўр напісаў яшчэ шмат чаго цалкам чытэльнага: напрыклад, «Палескіх рабінзонаў», канцоўку якіх безнадзейна сапсаваў нейкі польскі шпіён, засланы Маўрам у кнігу з ідэалягічнымі мэтамі; ці аповесьць «Чалавек ідзе», якая так перагукаецца з Роні-старэйшым .... Але менавіта «Амок», на мой погляд, самая вялікая творчая ўдача Маўра, нягледзячы на тое, што і там зь лішкам хапае сваіх «польскіх шпіёнаў» і другая частка поўная фразаў кшталту:
«Я еду ў Сурабаю канчаткова ўзгадняць некаторыя пытаньні з Батавіяй. Там намецім некаторыя задачы для вас, а потым правядзем нараду вашага актыву».
Ды нават усе гэтыя «ўзгадненьні пытаньняў» і «нарады актываў» ня ў стане забіць інтрыгу «Амоку». Яго хочацца дачытаць да канца, выціснуць з Дэздэмоны ўсё, што можна. Хто тут вінаваты — аўтар зь ягоным дарам апавядальніка, правільна выбраныя героі? А можа, яванская зямля — незвычайная, далёкая, сьпякотная і поўная неспадзяванак, сама як сапраўдны прыгодніцкі раман?
Дваццатыя гады дваццатага стагодзьдзя. Паўстаньне на высьпе Ява супраць галяндзкіх калянізатараў. Героі — тубыльцы і галяндцы, адны высакародныя, другія — зло ў чыстым выглядзе. Ёсьць і добрыя галяндцы, і паскудныя яванцы, але прапорцыі вытрымліваюцца строга. Законы жанру, што паробіш. «Амок» — тыпова хлапечае чытво; можа, нават празьмерна. Сьвет раману — чыста мужчынскі, забаўна, але тут няма ніводнага значнага жаночага пэрсанажу. Што гэта за рамантыка без жанчын? А вось такая, маўрытанская. Нават крыўдна становіцца: увёў бы аўтар прынамсі нейкую яванку ў празрыстым саронгу ў якасьці ну хаця б баявой сяброўкі Салула або Нонга, раман набыў бы новыя фарбы. Адзіная больш-менш запамінальная жанчына ў рамане — прыгожая жонка галоўнага бадувіса Гіранг-Ту-Уна, якая ляжыць і курыць люльку. Маўр выдзяляе ёй некалькі радкоў. Ніхто не зьвяртае на яе асаблівай увагі, героі кідаюць на яе таропкі позірк і нясуцца далей: страляць па зьвярах і людзях, змоўнічаць, цягаць вінтоўкі і караць здраднікаў. Ну, ды бог зь ёй, з Гірангтууніхай, застаецца спадзявацца, што віхура рэвалюцыі дала ёй дакурыць сваю люльку да канца.
Самое слова «амок» да 2007 году асацыявалася ў мяне выключна зь Янкам Маўрам; якое ж было маё зьдзіўленьне, калі я даведаўся, што тут амокам называюць любую крывавую лазьню, зьдзейсьненую ў стане афэкту бязь ясных матываў. Раней неяк не прыходзіла ў галаву злавеснасьць заключанай у назьве раману мэтафары. Амок робіць бедны яванскі селянін, даведзены да адчаю ўладамі, ён кідаецца з крысам, Крывым Яванскім Кінжалам, на сваіх, на такіх самых бедакоў — і вось з такім, але ўсеагульным амокам параўноўвае Янка Маўр паўстаньне, якое рыхтуюць тубыльцы. Дык значыць, нават нацыянальна-вызваленчая рэвалюцыя — гэта насамрэч тая самая нематываваная прага забіваць, забіваць, забіваць, сваіх і чужых, асьляпленьне роспаччу? Наўрад ці аўтар, пішучы свой раман у другой палове дваццатых, меў на ўвазе нешта падобнае — хутчэй за ўсё, забойства эксплюататараў падавалася яму цалкам нармальнай справай, кшталту вынішчэньня пацукоў. Роспач апраўдвае ўсё. Роспач і гігіена.
Пры гэтым, як і кожны добры прыгодніцкі твор, «Амок» дае юнаму чытачу — юнга ён у душы ці юнат, няважна — некалькі абавязковых навукаў. Дзіцячая літаратура тым і адрозьніваецца ад дарослай, што мусіць чамусьці вучыць. Найперш мастацтву ўспрыманьня, дзіцячыя кнігі адказныя за разьвіцьцё яго тонкасьці. Другі ўрок «Амоку» — урок талерантнасьці (ці, як сказалі б пры жыцьці аўтара, інтэрнацыяналізму). Робячы галоўнымі станоўчымі героямі раману на першы погляд зусім чужых беларусам яванцаў, Янка Маўр падсьвядома закладваў у неакрэплыя душы падлеткаў разуменьне чалавечай роўнасьці і свабоды. Атрымалася даволі моцнае антырасісцкае пасланьне; дзякуй Маўру за гэта, сваю справу ён зрабіў. І калі нават адзін са ста колішніх Маўравых чытачоў — ну, скажам, які-небудзь фанат на менскім стадыёне падчас матчу скрывіцца ад галёканьня сваіх суседзяў («Малпа чакалядная!») на адрас афрыканскага легіянэра, то Маўр ужо заслужыў сабе месца на небе.
А яшчэ Маўр дае лекцыю мовы. Малайскай, піша ён — а можа, і не малайскай, праверыць цяжка. Тут трэба заўважыць, што і назвы мясьцін, абраных аўтарам як пляцдарм для раману, гучаць у Маўра неяк ну зусім па-беларуску. Ява... На яве... У Батавіі так і чуецца нейкая «атава». Ці вось: Кракатаў. Я кракатаў, мы кракаталі. Вы кракочаце. Першы беларускі вулькан. А малайская мова толькі дадае раскошы, цэлы слоўнічак можна скласьці:
Бэсар туан — вялікі пан.
Аранг-гіль — вар’ят.
Тада дапат — нельга.
Аранг-путых — белы чалавек.
Бадок — дурны.
Мат’ян — сьмерць; тыгр.
Д’енг-кок — прысяданьне, якім выказваюць пашану бэсар туану.
Наступная лекцыя — батаніка з заалёгіяй і геаграфіяй. Як і Жуль Вэрн, бэсар туан Янка, які ніколі не бываў ні на якім экватары, піша і заварожвае:
«У тропіках ноч заўжды надыходзіць раптоўна...»
Нездарма Зьмітрок Аглаблёвы называў «Амок» «энцыкляпэдыяй яванскага жыцьця». Экзатычныя расьліны, жывёлы, рыбы-бубначы і гіганцкія агуркі, якімі можна забіць чалавека. Дзікія і дзіўныя звычаі. Таямнічыя бадувісы і факіры. Рамантыка зьмяняецца статыстыкай, праглынаеш і яе. «У 1918 годзе на цукровых плянтацыях Явы было 1473 пажары» — піша аўтар, які быў не бадок і падчас працы над «Амокам» добра пакорпаўся ў літаратуры. Сам ён прызнаецца, што шмат якую інфармацыю ўзяў з успамінаў колішняга царскага консула на Яве Бакуніна.
У гэтым, мусіць, і ёсьць прычына такога ўпэўненага пасоўваньня аўтара па высьпе, якая ў трыццаць разоў большая за Галяндыю. Тут багата сваіх балотаў, і часам радасьць Маўра з гэтай нагоды становіцца відавочнай. У пэўным сэнсе, пішучы пра Яву, ён апісвае беларускае Палесьсе — малюе далёкія джунглі, а бачыць перад сабой айчынныя краявіды. Чаго добрага раптам адбудзецца цуд, і ўвайшоўшы ў джунглі двума смуглявымі яванцамі, адважныя інсургенты выйдуць зь іх якімі-небудзь дзедамі Талашамі. Але аўтар стрымліваецца, пра балоты ён яшчэ напіша...
У пасьлямове да аднаго з пазьнейшых выданьняў «Амоку» распавядаецца пра тое, як у 60-х у госьці да аранг-путыха Янкі Маўра завітаў консул незалежнай Інданэзіі і пакінуў на аўтарскім экзэмпляры надпіс: "«Hidup perdamaian dunia! Hidup persahabatam Indonesia — Uni Sovjet!» Няхай жыве, маўляў, мір ва ўсім сьвеце і дружба паміж Інданэзіяй і Савецкім Саюзам. Нічога больш арыгінальнага выдумаць ня змог. Ня будзем крыўдзіць бэсар туана Янку Маўра ні расшкаркваньнем, ні шпагатам. Але маўр зрабіў сваю справу — і невялікага чытацкага д’енг-коку ён, без сумневу, варты.
Гамбурскі рахунак Бахарэвіча
Кіно 1866 году (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч)
Бог ня роўна delete (Францішак Багушэвіч)
Сумны крошынскі джаз (Паўлюк Багрым)
Шапэнгаўэру назло (Янка Лучына)
У чаканьні войта (Гутарка Данілы са Сьцяпанам)
Белагаловая без галавы (Саламея Пільштынова)
Усё цьвітуць і цьвітуць тыя макі… (Тарас на Парнасе)
Курсіў чарнакніжніка (Ян Баршчэўскі)
Карыда па-беларуску (Мікола Гусоўскі)
Нашы душы з дынаміту (Цётка)
Інтымны дзёньнік Макса Б. (Максім Багдановіч)
Невыносная зычнасьць шыпячых (Ядзьвігін Ш.)
Цёмнае мінулае Каяна Лупакі (Янка Купала)
Крыўда, праўда і брыда (Янка Купала)
Тым, хто шукае Туле (Якуб Колас)
Зацемкі падчас зацьменьня (Алесь Гарун)
Ампутацыя немагчымая (Максім Гарэцкі)
Нехта трэці (Максім Гарэцкі)
Крыжыкі-ножыкі (Зьмітрок Бядуля)
Ацалелы ў пакоі сьмеху (Кандрат Крапіва)
Не чапай маіх кругоў (Уладзімер Дубоўка)
Лініі разрэзу (Уладзімер Жылка)
Сто пудоў адзіноты (Лукаш Калюга)
Квадратны рай (Пятрусь Броўка)
Вы шуміце, шуміце (Паўлюк Шукайла)
Чысты, як шклянка (Пятро Глебка)

Ранейшыя фрагмэнты сэрыі: