Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прах Зьмітра Касьпяровіча пахавалі ў Менску побач з маці


Зьмітра Касьпяровіча пахавалі ў Менску побач з магілай маці
Зьмітра Касьпяровіча пахавалі ў Менску побач з магілай маці

26 ліпеня ў Менску пахавалі актывіста дэмакратычнага руху Зьмітра Касьпяровіча, які загінуў у Варшаве.

Пра цырымонію паведаміў у сваім Facebook палітык Сяргей Вазьняк, былы сябра зьліквідаванай партыі «Справядлівы сьвет».

На разьвітаньні выступілі тры былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі — Рыгор Кастусёў, Тацяна Караткевіч і Ганна Канапацкая.

Прах прывезьлі з Варшавы, дзе Зьміцер жыў апошнія пяць гадоў.

Арганізацыю пахаваньня ўзяў на сябе Ігар Лялькоў, былы намесьнік старшыні зьліквідаванай уладамі Партыі БНФ.

Касьпяровіча пахавалі побач з маці, «якая выхавала яго адна і якую ён вельмі любіў», — напісаў Сяргей Вазьняк.

Пра сьмерць Зьмітра Касьпяровіча ў Варшаве стала вядома 20 чэрвеня. Яму было 45 гадоў.

Зьміцер Касьпяровіч зь юнацтва быў у дэмакратычным руху, удзельнічаў у «Маладым фронце» і кіраваў Менскай гарадзкой арганізацыяй Партыі БНФ.

Ён абараняў Курапаты падчас вахты памяці ў 2001–2002 гадах.

У 2006 годзе яго зьняволілі на паўгоду за спробу вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг над Менгарвыканкамам.

Пазьней ён займаўся бізнэсам, эміграваў, але ў 2022 годзе прыехаў у Менск, дзе яго і затрымалі. Яго вызвалілі, але, як прызнаўся сам Касьпяровіч, умовай было падпісаньне супрацоўніцтва з спэцслужбамі. Як ён тлумачыў, гэты крок ён пайшоў, каб атрымаць магчымасьць уратавацца ад зьняволеньня і зьехаць за мяжу.

Зьміцер быў заўзятым падарожнікам, наведаў больш за 70 краін, а таксама ладзіў экскурсіі па Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG