![16x9 Image](https://gdb.rferl.org/D618D9FA-1B38-482E-80EF-6103D4494805_cx23_cy0_cw77_w66_r5.jpg)
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч. Нарадзіўся 31 студзеня 1975 г. у Менску. Беларускі пісьменьнік і перакладнік. Скончыў філялягічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту.
Працаваў настаўнікам, журналістам, некалькі апошніх гадоў стала займаецца літаратурнай працай. Быў адным са стваральнікаў і лідэрам панк-гурту «Правакацыя», актыўным удзельнікам моладзевага творчага руху «Бум-Бам-Літ», сябра літаратурнай суполкі «SCHMERZWERK».
Пісаць пачаў яшчэ школьнікам. Цяпер ён — аўтар некалькіх кнігаў прозы.
Творы Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на нямецкую, чэскую, украінскую, баўгарскую, славенскую мовы.