Дзьмітры Міхайлаў, грамадзянін Латвіі, правёў у беларускай турме тры з паловай гады за свае выказваньні ў закрытым чаце ў адным з мэсэнджараў. Яго пакаралі 4 гадамі калёніі за «абразу Лукашэнкі», «заклікі да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі» і «распальваньне варажнечы». Тэрмін ён адбываў у папраўчай калёніі нумар 3 (інтэрвію ён называе яе «ІК-3»). Вызвалілі Дзьмітрыя 21 чэрвеня 2025 году разам зь іншымі беларускімі палітычнымі зьняволенымі пасьля візыту спэцыяльнага пасланьніка Трампа ў Менск.
Форум