Абмежаваньні ўвялі датычна 106 фізычных і 88 юрыдычных асобаў. Адпаведны прававы акт неўзабаве апублікуюць у Афіцыйным весьніку ЭЗ.
Колькасьць людзей, асуджаных у Расеі па палітычных артыкулах, толькі ў апошні прэзыдэнцкі тэрмін Уладзіміра Пуціна перавысіла паказчыкі СССР часоў Мікіты Хрушчова і Леаніда Брэжнева, піша выданьне «Праект».
33-гадовы беларус амаль год правёў у рабстве на фэрме ў Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі.
Раней Вярхоўны суд адхіліў яшчэ два пазовы палітыка да ЦВК.
Міністэрства юстыцыі Расеі дадало амэрыканскую карпарацыю Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў рэестар непажаданых арганізацый.
Юлія Навальная заявіла, што «працягне справу мужа», Аляксея Навальнага.
Арыштаванай 33 гады, яна мае грамадзянства Расеі і ЗША.
Фрэнсіс Фукуяма мяркуе, што Дональд Трамп фактычна заахвоціў Уладзіміра Пуціна напасьці на краіны NATO.
У Сьледчым камітэце Расеі заявілі, што ня выдадуць цела Аляксея Навальнага яшчэ 14 дзён — пакуль ідзе «хімічная экспэртыза».
Жонка памерлага расейскага палітыка Аляксея Навальнага Юлія выпусціла відэазварот, у якім заявіла, што працягне справу мужа. Публікацыя за 2 гадзіны сабрала больш за мільён праглядаў.
Паводле зьвестак праваабарончага «ОВД-Инфо», у Расеі за два дні на акцыях памяці Аляксея Навальнага затрымалі 401 чалавека. Затрыманьні праходзілі ў 36 гарадах.
Старэйшы сын кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, 18-гадовы Ахмат, прызначаны міністрам па справах моладзі рэспублікі. Ён таксама атрымаў вышэйшую ўзнагароду рэспублікі, заснаваную ў гонар яго дзеда, — ордэн Кадырава.
Пра гэта сказалі ў ФБК.
Юлія Навальная зрабіла заяву з нагоды паведамленьняў пра сьмерць мужа на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы:
Цяпер Барыс Надзеждзін зьбіраецца аспрэчыць рашэньне Вярхоўнага суду.
Паводле белгарадзкага губэрнатара, ракеты ці іхныя аскепкі трапілі ў пяць шматкватэрных дамоў, у краму і адно прамысловае прадпрыемства.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб канфіскацыі маёмасьці ў асуджаных па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу РФ, у тым ліку «аб фэйках пра расейскую армію».
Праваабаронцы не выключаюць, што ўлады Расеі могуць мэтанакіравана хаваць Сяргея Ерамеева, каб прыхаваць доказы магчымых катаваньняў.
«Сумесныя інфармацыйныя кампаніі ў сацыяльных сетках» абмеркавалі 12 лютага ў Маскве прадстаўнікі замежнапалітычных ведамстваў Расеі і Беларусі.
ФСБ распачала некалькі крымінальных справаў з-за незаконнага продажу за мяжу амаль 60 самалётаў. Пэўная тэхніка ўдзельнічала і ў вайне з украінскага боку.
Грамадзкая палата РФ пачала працу над стварэньнем чорнага сьпіс расейскіх блогераў, якія працуюць на плятформе YouTube і не пераходзяць на расейскія анлайн-плятформы, паведамляе ТАСС.
Сёньня кіраўнік ураду расейскай рэспублікі Башкартастан Андрэй Назараў на пленарным пасяджэньні бізнэс-форуму «Беларусь — Башкартастан» у Менску ў пятніцу, 9 лютага, заклікаў беларусаў прыяжджаць, нараджаць і ствараць семʼі ў гэтым расейскім рэгіёне.
У той жа час Украіна ня мае інфармацыі пра тых сваіх палонных, якіх Расея плянавала перадаць Украіне ў той дзень.
Абмен палоннымі ў фармаце «100 на 100» адбыўся 8 лютага ў Сумскай вобласьці Ўкраіны на мяжы з Расеяй.
У бюлетэнях на выбарах прэзыдэнта Расеі будзе чатыры кандыдаты, заявіла кіраўніца расейскага ЦВК Эла Памфілава па выніках пасяджэньня камісіі.
Расейскім прамоўтэрам і музычным прадусарам накіравалі сьпіс зь 50 расейскіх выканаўцаў і гуртоў, «забароненых да канцэртнай дзейнасьці», піша «Медуза» са спасылкай на дзьве крыніцы ў музычнай індустрыі.
ЦВК Расеі знайшоў у подпісах кандыдата на пасаду прэзыдэнта Барыса Надзеждзіна шмат браку.
Ёсьць пэўная інфармацыя, што на Воткінскім машынабудаўнічым заводзе праводзілі выпрабаваньні. Побач знаходзіцца ядзерны палігон.
У Расеі працягваецца перасьлед грамадзян, якія выступілі супраць вайны з Украінай.
Ленінскі раённы суд Саратава прызначыў жыхарцы Саратаўскай вобласьці Іне Мосінай штраф у памеры 1500 рублёў (прыкладна 16 даляраў у эквіваленце) у справе аб «дэманстрацыі сымболікі экстрэмісцкай арганізацыі» (частка 1 артыкула 20.3 КаАП РФ) за апублікаванае ў сацсетках фота з вясёлкавымі сьцягамі.
ЦВК Расеі знайшоў у подпісах кандыдата на пасаду прэзыдэнта Барыса Надзеждзіна больш за 15% браку. 7 лютага будзе рашэньне ў ягонай справе.
У Афрыцы ўмацоўваецца новае фармаваньне, створанае на аснове былой ПВК «Вагнэр», піша брытанская газэта. Былыя вагнэраўцы пашыраюць прысутнасьць і на Блізкім Усходзе.
Ці зарэгіструюць Барыса Надзеждзіна кандыдатам у прэзыдэнты Расеі? Якія аналёгіі ягонай выбарчай кампаніі можна знайсьці ў палітычнай гісторыі Беларусі? На што ён можа разьлічваць у выпадку, калі яго зарэгіструюць?
Абвінавачаньне назвала завушніцы «сымболікай экстрэмісцкай арганізацыі».
ЦВК Расеі павінна прыняць рашэньне аб рэгістрацыі цягам 10 дзён.
Закон прынялі адразу ў другім і трэцім чытаньнях.
25713 расейскіх пэнсіянэраў жывуць у Беларусі, але пэнсію атрымліваюць з Расеі.
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін зацьвердзілі тры пагадненьні аб рэалізацыі дамовы аб стварэньні «саюзнай дзяржавы», сумесным навукова-тэхнічным разьвіцьці і каардынацыі замежнай палітыкі дзьвюх краін.
Кіраўнік Сьледчага камітэту Расеі Аляксандар Бастрыкін заявіў, што ўзяў пад кантроль сытуацыю з рабствам на цагельным заводзе ў Дагестане.
Расейскае выданьне Astra паведамляе, што расейскія вайскоўцы расстралялі сям’ю з трох чалавек у акупаванай Крамянной Луганскай вобласьці. Пра гэта выданьню расказалі неназваныя крыніцы, а таксама сваякі забітай сям’і.
Санкцыі ўключаюць у сябе абмежаваньні ў сфэры гандлю, фінансаў, тэхналёгіяў і тавараў падвойнага прызначэньня, прамысловасьці, транспарту і прадметаў раскошы.
Пуцін балятуецца ўжо на пяты тэрмін. Папраўкі ў Канстытуцыю РФ, сутнасьць і працэдуру прыняцьця якіх крытыкавалі экспэрты, далі яму права стаць прэзыдэнтам пяты (і шосты) раз. Упершыню ён заняў гэтую пасаду ў 2000 годзе.
Гэтую інфармацыю пацьвярджае выцек з электроннай пошты.
Жыхар Уфы Рыфат Даўтаў памёр пасьля таго, як 25 студзеня яго выкралі супрацоўнікі АМАП. Мужчыну падазравалі ва ўдзеле ў пратэстах.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ацаніў колькасьць расейскай арміі, якая знаходзіцца ў зоне баявых дзеяньняў ва Ўкраіне ў 600 тысяч чалавек. Гэта амаль палова ад штатнай колькасьці арміі і амаль афіцыйна названая колькасьць кантрактных службоўцаў у войсках.
Асноўнага канкурэнта Ўладзіміра Пуціна на выбарах, якія ў Расеі адбудуцца менш як праз два месяцы, усё часьцей параўноўваюць са Сьвятланай Ціханоўскай узору 2020 году. Яго імя Барыс Надзеждзін, і ён адкрыта выступае з антываеннай пазыцыяй.
Патэнцыйны кандыдат на пасаду прэзыдэнта Расеі Барыс Надзеждзін заявіў, што ня будзе здаваць у ЦВК подпісы, сабраныя ў падтрымку яго вылучэньня за мяжой, бо хапае сабраных унутры краіны.
Паводле расейскіх СМІ, падсуднай Дар'і Трэпавай вынесьлі самы суровы вырак сярод жанчын у сучаснай Расеі.
У лістападзе 2022 года суд у Гаазе прызнаў Ігара Гіркіна (псэўданім Стралкоў) вінаватым у зьнішчэньні малайзійскага Боінга MH17 над Данбасам у 2014 годзе. Тады лідэра сэпаратыстаў прыгаварылі да пажыцьцёвага зьняволеньня, аднак Расея адмовілася выдаваць яго Нідэрляндам.
Загрузіць яшчэ