У горадзе Вязьма Смаленскай вобласьці ў панядзелак абваліўся аўтамабільны мост над чыгункай. З вышыні ўпалі легкавы аўтамабіль і грузавік, якія ехалі па мосьце.
Украіна павінна атрымаць перамогу ў вайне з Расеяй, а заходнія саюзьнікі павінны прыкласьці больш намаганьняў для таго, каб забясьпечыць паражэньне Расеі.
Аляксандру Дземідзенку двойчы працягвалі арышт на 2 месяцы. Апошні раз — у лютым. Тэрмін апошняга арышту меўся скончыцца 21 красавіка.
Каапэрацыю Беларусі і Расеі ў авіяцыі падштурхнулі міжнародныя санкцыі.
Аб прыбыцьці «чарговай партыі» расейскіх верталётаў Мі-35М для беларускага войска паведаміла 7 красавіка Міністэрства абароны РБ.
МУС Расеі падало пазоў аб спагнаньні 1,5 мільёна з былых супрацоўнікаў УУС, якія падкінулі наркотыкі журналісту Івану Галунову, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале адвакат Сяргей Бадамшын.
У Орску Арэнбурскай вобласьці РФ прарвала дамбу. Агулам у рэгіёне ўжо падтопленыя 2556 жылых дамоў і 6886 прысядзібных участкаў у 102 населеных пунктах і 9 садова-агародніцкіх таварыствах, паведаміў урад вобласьці.
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну загінулі больш за 50 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Іх імёны ўстанавілі па адкрытых крыніцах журналісты BBC, «Медиазоны» і валянтэры.
У Сьледчым камітэце назвалі дзеяньні Алены Агафонавай «амаральнымі і цынічнымі» і палічылі іх абразай сымбаля стойкасьці савецкага народу ў гады вайны.
Заходнія санкцыі і атакі ўкраінскіх бесьпілётнікаў наносяць сур’ёзныя праблемы расейскай нафтаперапрацоўчай галіне.
Кіраўніца камітэту абароны сям’і Дзярждумы РФ Ніна Астаніна накіравала дэпутацкі запыт на імя міністра асьветы Расеі, патрабуючы разабрацца, чаму ў адзіным дзяржаўным іспыце (ЕГЭ) па расейскай мове быў тэкст беларускай пісьменьніцы, нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч.
Кіраўнік (раіс) Татарстану Рустам Мініханаў пракамэнтаваў атаку бесьпілётнікаў на аб’екты ў Ялабузе і Ніжнякамску, якая адбылася 2 красавіка. Ён заклікаў кіраўнікоў прадпрыемстваў не разьлічваць на сыстэму проціпаветранай абароны і бараніцца самастойна.
Сэул увёў санкцыі супраць дзьвюх фізычных і дзьвюх юрыдычных асоб з Расеі.
Ураджэнец Чачэніі Асхаб Успанаў быў затрыманы ў Маскве, як мяркуецца, у ноч пасьля тэракту ў канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» і празь некалькі гадзін памёр у аддзяленьні паліцыі.
Савецкі раённы суд Казані працягнуў яшчэ на два месяцы арышт журналістцы татара-башкірскай службы Радыё Свабода Алсу Курмашавай.
Вышэйшая кваліфікацыйная калегія судзьдзяў у панядзелак аднагалосна рэкамэндавала Ірыну Падносаву на пасаду старшыні Вярхоўнага суду Расеі.
Расея штомесяц набірае ў войска каля 30 тысяч новых салдат, гэта дазваляе ёй пакрываць страты і працягваць вайну супраць Украіны, гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.
На апублікаваны законапраект, які ўнесьлі ў Дзярждуму расейскія дэпутаты, зьвярнула ўвагу SOTA.
Басманны раённы суд Масквы арыштаваў на два месяцы восьмага фігуранта справы аб тэракце ў канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі. Гаворка пра 32-гадовага Алішэра Касімава: яго абвінавачваюць у тым, што ён здаў кватэру падазраваным у тэракце.
Расейскі касьмічны карабель «Саюз МС-25» правёў у панядзелак пасьпяховую стыкоўку зь Міжнароднай касьмічнай станцыяй.
Падазраваных чацьвёра, суд арыштаваў іх. У судзе былі заўважныя сьляды катаваньняў.
У выніку стральбы і пажару ў Маскве загінулі 137 чалавек, трое зь якіх — дзеці. Апазнана 62 целы. Яшчэ 182 чалавекі пацярпелі.
Блізкі да ПВК «Вагнэр» тэлеграм-канал Grey Zone апублікаваў фатаграфію, на якой, як мяркуецца, паказаныя катаваньні аднаго з падазраваных у нападзе на канцэртную залю «Крокус сіці хол» Шамсідзіна Фарыдуні.
15-гадовага Іслама Халілава, які дапамог мноству людзей выйсьці з «Крокус Сіці Хола», узнагародзяць мэдалём мусульман Расеі «За заслугі».
Агенцтва «Амак», блізкае да тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», апублікавала фатаграфію, на якой, як сьцьвярджаецца, чатыры чалавекі, якія ўчынілі ўвечары ў пятніцу напад на падмаскоўную канцэртную залю «Крокус Сіці Хол».
Як найменей 133 чалавекі загінулі пры нападзе на «Крокус Сіці Хол» пад Масквой ўвечары 22 сакавіка, паводле афіцыйных зьвестак. Дзясяткі чалавек працягваюць знаходзіцца ў бальніцах. Сама канцэртная пляцоўка была амаль цалкам разбурана ў выніку выбухаў.
20 гадоў таму, у ноч на 9 верасьня 1999 году, у жылым доме ў Маскве на вуліцы Гур’янава адбыўся магутны выбух, які цалкам зьнішчыў два пад’езды. Сумненьні, хто быў адказны за гэты выбух, застаюцца надалей.
Галоўнае ўпраўленьне разьведкі Мінабароны Украіны (ГУР) адхіліла сьцьвярджэньні прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб тым, што меркаваныя выканаўцы тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе» мелі намер перасекчы мяжу Расеі з Украінай, дзе для іх нібыта было «падрыхтавана акно» з украінскага боку.
Колькасць загінулых у выніку тэракта ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе», паводле апошніх зьвестак, узрасла да 133, паведаміў Сьледчы камітэт Расеі. Ведамства ўдакладняе, што колькасць забітых можа павялічыцца. Прэзыдэнт Расеі Пуцін пракамэнтаваў тэракт толькі праз 19 гадзінаў пасьля нападу.
У выніку тэракту ў канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі, паводле апошніх афіцыйных зьвестак, загінулі сама меней 115 чалавек, пацярпелі сама меней 146. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін пракамэнтаваў тэракт толькі праз 19 гадзінаў пасьля нападу.
Пасьля вяртаньня з фронту яго памілаваў Уладзімір Пуцін.
Разьлікі правялі мэтадам Шпулькіна.
Міжнародныя палітычныя экспэрты заявілі, што выбары праходзілі ў недэмакратычнай абстаноўцы і не зьяўляюцца празрыстымі.
У Расеі завяршылася галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. У выніку апрацоўкі больш за 24% бюлетэняў наперадзе Ўладзімір Пуцін. Як паведаміла кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Эла Памфілава, дзейны прэзыдэнт набраў амаль 88% галасоў.
Афіцыйная Анкара заявіла, што не забывае пра незаконнасьць далучэньня паўвострава Крым да Расеі.
Расейскія апазыцыянэры заклікалі апоўдні зьбірацца каля выбарчых участкаў, каб паказаць сваю нязгоду з палітыкай Пуціна.
У Расеі 16 сакавіка праходзіць другі дзень трохдзённага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта. Незалежныя назіральнікі пачалі фіксаваць першыя парушэньні падчас галасаваньня.
У Расеі раніцай 16 сакавіка бесьпілётнікі атакавалі два нафтаперапрацоўчыя заводы ў Самарскай вобласьці, паведаміў губэрнатар рэгіёну Дзьмітрый Азараў.
Усіх «зламысьнікаў» затрымалі.
Заходнія аналітыкі ў галіне бясьпекі мяркуюць, што такія заявы накіраваныя на стрымліваньне і запалохваньне, але яны не спынілі дапамогу ЗША і краін NATO украінскаму войску.
У расейскім Белгарадзе ў выніку атакі бесьпілётніка 12 сакавіка пацярпеў будынак мэрыі.
Палітыкаў Латвіі, Літвы і Эстоніі назвалі варожымі да Расеі.
Перад выбарамі прэзыдэнта расейскія сілавікі ўзмацнілі атаку на творчых асобаў.
Вайскова-марскія манэўры «Морскі пояс бясьпекі — 2024» праходзяць у раёне Аманскай затокі
У Менску адмянілі паказы фільмаў расейскага рэжысэра Аляксандра Сакурава, паведамляе расейскае выданьне «Медиазона» са спасылкай на адміністрацыю кінатэатра Falcon Club.
Перасьлед з боку беларускіх уладаў прарасейскай актывісткі Эльвіры Мірсалімавай выявіў праблему, якая стала вынікам афіцыйнага курсу існага рэжыму на ўсё шчыльнейшую інтэграцыю з Расеяй.
Пра гэта расейскім «Известиям» расказаў дзяржаўны сакратар так званай «саюзнай дзяржавы» Дзьмітрый Мезенцаў.
Галоўнакамандуючы Вайскова-марскім флётам Расеі адмірал Мікалай Яўменаў адпраўлены ў адстаўку, паведамляюць выданьні «Фонтанка» і «Известия» са спасылкай на свае крыніцы.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба адрэагаваў на заяву Папы Рымскага Францішка аб тым, што Ўкраіна павінна «набрацца сьмеласьці» падняць «белы сьцяг» і «быць гатовая да перамоваў з Расеяй».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абмяркоўваў абмен апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў дзень яго сьмерці ў ямальскай калёніі. Аб гэтым піша «Агентство» з спасылкай на крыніцы.
Загрузіць яшчэ