Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект «Важные истории»: амаль 22 млн галасоў за Пуціна сфальсыфікаваныя


Расейскі вайсковец галасуе на выбарах на ўчастку, арганізаваным на акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласьці Ўкраіны
Расейскі вайсковец галасуе на выбарах на ўчастку, арганізаваным на акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласьці Ўкраіны

Разьлікі правялі мэтадам Шпулькіна.

У разьліках ня ўлічваюцца вынікі галасаваньня ў Маскве, бо ЦВК аб’яднала вынікі на ўчастках і праз сыстэму дыстанцыйнага электроннага галасаваньня. Як адзначаюць «Важные истории», гэтыя зьвесткі маглі сказіць вынік аналізу.

Да аналягічнай высновы аб колькасьці сфальсыфікаваных галасоў прыйшоў дасьледчык выбараў Іван Шукшын. Гэта самы маштабны ўкід бюлетэняў на фэдэральных выбарах у гісторыі Расеі, адзначае рух у абарону правоў выбаршчыкаў «Голос».

Паводле Шукшына, асноўным інструмэнтам фальсыфікацый у выбарчых камісій быў калькулятар — калі камісія ўносіць у пратакол выдуманыя дадзеныя. Таксама было заўважана заніжэньне лічбаў аднаго з канкурэнтаў Пуціна на выбарах Уладзіслава Даванкова — яго ставілі на трэцяе месца з дапамогай фальсыфікацый, піша дасьледчык.

Раней «Голос» паведамляў аб шэрагу парушэньняў падчас галасаваньня і падліку галасоў: у тым ліку магчымых укідваньнях, «карусельным галасаваньні» і цэнтралізаваным галасаваньні бюджэтнікаў. Саму прэзыдэнцкую кампанію «Голос» назваў «самай незьмястоўнай» у гісторыі сучаснай Расеі.

Паводле лічбаў ЦВК Расеі, Пуцін атрымаў больш за 76 мільёнаў галасоў, ці 87,3% ад агульнай колькасьці.

  • Сутнасьць мэтаду электаральнага аналітыка Сяргея Шпількіна заключаецца ў тым, што суадносіны галасоў, аддадзеных за розных кандыдатаў, не павінны мяняцца ў залежнасьці ад яўкі. Калі з павелічэньнем яўкі вынік аднаго з кандыдатаў рэзка расьце, гэта сьведчыць пра фальсыфікацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG