Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея забараніла ўезд экс-кіраўнікам, прэм’ерам і дэпутатам трох балтыйскіх дзяржаў. У сьпісе больш за 300 асобаў


МЗС Расеі. Ілюстрацыйнае фота
МЗС Расеі. Ілюстрацыйнае фота

Палітыкаў Латвіі, Літвы і Эстоніі назвалі варожымі да Расеі.

Міністэрства замежных спраў Расеі паведаміла аб забароне ўезду на сваю тэрыторыю прадстаўнікам выканаўчай улады, парлямэнтаў, грамадзкім дзеячам і журналістам Латвіі, Літвы і Эстоніі.

«Варожая практыка дзяржаў Прыбалтыкі ў дачыненьні да Расеі, актыўнае лабіяваньне Латвіяй, Літвой і Эстоніяй санкцыйных захадаў супраць нашай краіны, умяшаньне ва ўнутраныя справы Расеі, ганеньні на расейскамоўнае насельніцтва, барбарская кампанія па масавым зносе помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям, перапісваньні гісторыі, гераізацыі нацызму, а таксама злачынная лінія, якую праводзяць прыбалты па напампоўваньні кіеўскага рэжыму ўзбраеньнямі патрабуюць захадаў у адказ супраць асобаў, датычных да гэтых дзеяньняў», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні МЗС Расеі.

У сьпіс уключылі 347 грамадзян Латвіі, Літвы і Эстоніі. Найбольш варожымі ў МЗС Расеі назвалі двух экс-прэзыдэнтаў Латвіі — Вайру Віке-Фрэйбэрга і Эгілса Левіта, цяперашнюю прэм’ерку Эвіку Сіліні, дзейных міністраў замежных спраў, унутраных спраў, міністра абароны, віцэ-мэра Рыгі.

Ад Літвы ў сьпісе фігуруюць дзейны міністар замежных спраў, міністарка юстыцыі, міністар фінансаў, галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі.

Ад Эстоніі — прэм’ерка Кая Калас, экс-прэзыдэнт Керсьці Кальюлайд, міністар юстыцыі, міністар замежных спраў і дэпутаты парлямэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG