Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдыяаб’яднаньню «Саюзнай дзяржавы» вылучылі 11 млн даляраў


Дзьмітрый Мезенцаў
Дзьмітрый Мезенцаў

Пра гэта расейскім «Известиям» расказаў дзяржаўны сакратар так званай «саюзнай дзяржавы» Дзьмітрый Мезенцаў.

Паводле яго слоў, на фінансаваньне тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі закладзена 448 млн, газэты «Союзное вече» — 263 млн, газэты «Союз. Беларусь — Россия» — 209 млн, на выданьне і распаўсюд часопіса «Союзное государство» — 67 млн расейскіх рублёў. Агулам — 1 млрд расейскіх рублёў (11 млн даляраў ЗША).

Калектыў холдынгу яшчэ не сфармаваны, зазначыў ён, але там будуць працаваць «дасьведчаныя і таленавітыя людзі».

«З улікам інфляцыйнага каэфіцыента сродкі, якія раней накіроўваліся на фінансаваньне інфармацыйных рэсурсаў Саюзнай дзяржавы, будуць павялічаныя. Цягам працы мы вызначымся: альбо мэдыякампанія будзе сама зарабляць больш, маючы на ўвазе рэклямны рынак, альбо па аналізе першага этапу працы вызначымся, ці неабходна будзе дадатковае фінансаваньне», — сказаў ён.

Таксама Мезенцаў расказаў пра рэсурсны цэнтар, які ўвойдзе ў аб’яднаньне. Ён будзе фармаваць аб’ём кантэнту, які пасьля будзе перадавацца і распаўсюджвацца праз электронныя сродкі інфармацыі. Асноўны офіс будзе ў Маскве, а прадстаўніцтва — у Менску.

Раней паведамлялася, што мэдыяаб’яднаньне павінна пачаць працу да пачатку 2025 году. Пастанову найвышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы» аб яго стварэньні падпісалі ў студзені 2024 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG