Брытанскія выведнікі кажуць, «расейскія войскі працягвалі паступовае прасоўваньне на захад ад Аўдзееўкі». У Мінабароны Брытаніі таксама мяркуюць, што «ў канцы сакавіка 2024 года расейцы маглі ўзяць пад кантроль дзьве вёскі – Тонэньке і Орліўка».
«Расея працягвае атакаваць некалькі іншых кропак на лініі фронту, але за апошнія тыдні дасягнула нязначнага прагрэсу», – гаворыцца ў справаздачы.
У Мінабароны Брытаніі дадаюць, што «Расея мае значную колькасную перавагу, у прыватнасьці, у тэхніцы і боепрыпасах».
«Верагодна, штомесяц яна набірае прыкладна 30 тысяч дадатковых салдат і, хутчэй за ўсё, можа працягваць несьці страты і працягваць атакі, накіраваныя на зьнясіленьне ўкраінскіх сіл», – гаворыцца ў зводцы.