Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: «Трымаем становішча крымскіх татараў на парадку дня»


Акцыя пратэсту супраць расейскай імпэрскай палітыкі ў Анкары ў 2022 з удзелам туркаў, крымскіх татараў і ўкраінцаў
Акцыя пратэсту супраць расейскай імпэрскай палітыкі ў Анкары ў 2022 з удзелам туркаў, крымскіх татараў і ўкраінцаў

Афіцыйная Анкара заявіла, што не забывае пра незаконнасьць далучэньня паўвострава Крым да Расеі.

З адмысловай заявы з нагоды 10-годзьдзя анэксіі Крыму Расеяй выступіла Міністэрства замежных спраў Турэччыны.

«Прайшло дзесяць гадоў з таго часу, як Расейская Фэдэрацыя анэксавала Аўтаномную Рэспубліку Крым ва Ўкраіне празь нелегітымны рэфэрэндум, які прайшоў 16 сакавіка 2014 году.

Мы працягнем уважліва сачыць за падзеямі ў Крыме, асабліва за сытуацыяй з крымска-татарскімі цюркамі, адной з асноўных складовых частак паўвострава, і будзем трымаць іх у цэнтры ўвагі нашага парадку дня.

Турэччына зноў заяўляе, што не прызнае гэтае становішча „дэ-факта“, якое зьяўляецца парушэньнем міжнароднага права, і падкрэсьлівае сваю падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Ўкраіны», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве турэцкага зьнешнепалітычнага ведамства.

Вынікі так званага рэфэрэндуму аб уключэньні паўвострава Крым у склад Расеі прызналі толькі 8 краін сьвету: Афганістан, Куба, Паўночная Карэя, Кіргізстан, Нікарагуа, Судан, Сырыя і Зымбабвэ. Нягледзячы на абяцаную падтрымку, Аляксандар Лукашэнка з таго часу ніводнага разу не наведаў Крым. Аднак вядома, што Беларусь гандлюе з Крымам і акупаванымі расейцамі тэрыторыямі на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG