Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі на некалькіх выбарчых участках грамадзяне залілі зялёнкай урны для бюлетэняў


На выбарчым участку ў Маскве. Фота AFP
На выбарчым участку ў Маскве. Фота AFP

Усіх «зламысьнікаў» затрымалі.

Амбудсмэн Расеі Тацяна Маскалькова заклікала сілавыя органы больш пільна кантраляваць грамадзян, якія прыходзяць галасаваць на выбарах прэзыдэнта.

«На жаль, у першы дзень выбараў на некалькіх выбарчых участках — у Маскве, Варонежы і Карачаева-Чаркесіі — сутыкнуліся з спробамі супрацьдзеяньня нармальнаму ходу галасаваньня і парушыць выбарчыя правы грамадзян», — паведаміла Тацяна Маскалькова.

Паводле яе, усе «зламысьнікі», якія вылівалі зялёнку ў урны для бюлетэняў, затрыманыя.

«Прашу праваахоўныя органы на ўчастках быць пільнымі і прыняць усе магчымыя меры ў рамках іхнае кампэтэнцыі для захаванасьці бюлетэняў і забесьпячэньня свабоднага волевыяўленьня грамадзян», — заявіла Тацяна Маскалькова.

15 сакавіка ў Расеі першы дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. Упершыню яно праходзіць тры дні — пачынаецца ў пятніцу і заканчваецца асноўным днём выбараў у нядзелю, 17 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG