Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выведка Ўкраіны абвяргае заявы Пуціна аб «акне на мяжы»


Crocus City Hall у вагні. 22 сакавіка 2024 году.
Crocus City Hall у вагні. 22 сакавіка 2024 году.

Галоўнае ўпраўленьне разьведкі Мінабароны Украіны (ГУР) адхіліла сьцьвярджэньні прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб тым, што меркаваныя выканаўцы тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе» мелі намер перасекчы мяжу Расеі з Украінай, дзе для іх нібыта было «падрыхтавана акно» з украінскага боку.

Прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў заявіў, што вэрсія Пуціна «не вытрымлівае ніякай крытыкі».

Паводле слоў Юсава, прыгранічныя тэрыторыі на трэці год поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны насычаны «войскамі, спэцагентамі, прадстаўнікамі спэцслужбаў, сілавікамі», «лінія мяжы замініравана, назіраньне вядзецца ўсімі сродкамі, уключаючы аэрараьзведку, з абодвух бакоў».

Пра тое, што нападнікі на «Крокус Сіці Хол» нібыта ехалі ва Ўкраіну і былі затрыманыя недалёка ад мяжы з гэтай краінай, раней заявіла таксама ФСБ.

Відэа затрыманьня аднаго з меркаваных тэрарыстаў, апублікаванае расейскім тэлеграм-каналам Baza, было геаляцыравана валанцёрам праекта GeoConfirmed, які піша ў сацсетцы Х пад нікам @auditor_ya, як зьнятае ў Бранскай вобласьці, на трасе M3/Е101. Гэта фэдэральная дарога «Украіна» (дакладныя каардынаты). Да ўкраінскай мяжы адсюль больш за 130 кілямэтраў.

Тая ж Baza пры гэтым раней сьцьвярджала, што аўтамабіль з меркаванымі тэрарыстамі быў затрыманы ў Бранскай вобласьці ў пасёлку Цёплы. Ён нашмат бліжэй да Беларусі, чым да Ўкраіны. Сьцьвярджалася, што некалькім падазраваным удалося пры гэтым схавацца, і яны былі затрыманыя ў іншым месцы. Афіцыйна аб канкрэтным месцы затрыманьня не паведамлялася.

Шэраг расейскіх праўладных і праваенных тэлеграм-каналаў актыўна вылучаюць вэрсію аб датычнасьці спэцслужбаў Украіны да нападу на «Крокус Сіці Хол». У Кіеве якое-небудзь дачыненьне да тэракту адмаўляюць.

Паводле апошніх зьвестак, пры нападзе на «Крокус Сіці Хол» загінулі не менш як 133 чалавекі. Праўдападобна, гэта не канчатковая колькасьць ахвяраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG