16 кастрычніка Латвія ўвяла абмежаваньні на выкарыстаньне паветранай прасторы паблізу мяжы паміж Латвіяй і Беларусьсю, якія будуць дзейнічаць да 31 сьнежня 2023 году.
Міністры замежных справаў краін Эўразьвязу на сустрэчы ў Люксэмбуру сёньня не змаглі дамовіцца аб выдзяленьні чарговага траншу дапамогі Ўкраіне памерам у 500 мільёнаў эўра.
Большасьць жыхароў Літвы, якія сутыкаліся з мігрантамі з трэціх краінаў, найлепш ацэньваюць уцекачоў з Украіны. Беларусы — толькі на трэцім месцы.
Нямеччына выдзеліць Украіне 200 млн эўра на аднаўленьне краіны. Дадатковую дапамогу паабяцаў дзяржсакратар міністэрства эканомікі ФРГ Ёхэн Фласбарт падчас візыту ў Кіеў.
«Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» паведаміла, што першая група сілавікоў Лукашэнкі абвешчаная ў міжнародны вышук.
Эўрапейскі суд у Люксэмбургу 18 кастрычніка адмовіўся здымаць санкцыі з адкрытых акцыянэрных таварыстваў (ААТ) «МАЗ» і «БелАЗ», сьведчыць інфармацыя ў базе дадзеных рашэньняў суду.
Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы падлічыла 90,36% галасоў грамадзян на парлямэнцкіх выбарах. Першае месца займае кіроўная партыя «Права і Справядлівасьць», у яе 36,37% галасоў выбарнікаў.
Як паведамляе Офіс Сьвятланы Ціханоўскай, беларуская дэмакратычная лідэрка і Валдас Бенкунскас абмеркавалі праблемы беларусаў у Вільні.
15 кастрычніка ў Польшчы пройдуць парлямэнцкія выбары, якія вызначаць, хто далей будзе кіраваць урадам гэтай краіны.
Пракуратура зямлі Бэрлін вылучыла абвінавачаньне ў забойстве, учыненым падступным спосабам, супраць 79-гадовага жыхара сталіцы Нямеччыны.
Раней цалкам спынілі выкарыстаньне сваіх картак тры літоўскія банкі — Luminor, Swedbank і SEB.
Міністэрства абароны Нямеччыны паведаміла пра новы, «зімовы» пакет ваеннай дапамогі Украіне на агульную суму каля 1 мільярда эўра.
У Баўгарыі арыштаваныя 12 чалавек, якія, паводле ўладаў, уваходзілі ў злачынную групоўку, што незаконна вывозіла тавары для расейскіх войскаў.
Прэзыдэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ ня выключыў, што пашкоджаньне падводнага газаправоду Balticconnector і тэлекамунікацыйнага кабэлю можа быць вынікам «вонкавага ўзьдзеяньня». Пра гэта гаворыцца ў ягонай заяве.
У Польшчы падалі ў адстаўку два буйныя военачальнікі — кіраўнік Генштабу краіны генэрал Раймунд Анджэйчак і апэратыўны камандуючы Ўзброенымі сіламі генэрал Томаш Пятроўскі. Прычына не названая.
Эўразьвяз умацоўвае сваю абараназдольнасьць і супрацоўніцтва ў сфэры закупак узбраеньняў. Цяпер краіны ЭЗ могуць аб’ядноўвацца ў кансорцыюмы і атрымліваць кампэнсацыю выдаткаў на ўзбраеньні зь бюджэту ЭЗ.
Эўрапейскі Зьвяз прыпыніць выдзяленьне ўсяго аб’ёму дапамогі Палестыне з прычыны разьвязанай ХАМАСам вайны супраць Ізраілю, заявіў эўракамісар па пашырэньні і палітыцы суседзтва Олівер Вархэі.
Ажно да распаду ГДР контравыведка Фэдэральнага ведамства па ахове Канстытуцыі Заходняй Нямеччыны завэрбавала ў якасьці падвойных агентаў амаль 2000 супрацоўнікаў сілавых структур Усходняй Нямеччыны.
Эўрапейская палітычная супольнасьць — міжурадавая арганізацыя, створаная ў траўні 2022 году на прапанову прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона для палітычных і стратэгічных дыскусій.
Некалькі цэнтральнаэўрапейскіх краінаў ЭЗ часова ўводзяць кантроль на асобных участках сваіх межаў. Гэта робіцца для таго, каб спыніць злачынныя групоўкі, якія незаконна перапраўляюць мігрантаў празь мяжу.
Вы, пэўна, думаеце, ну навошта мне ведаць пра польскія выбары, пры чым яны да мяне і да маіх праблем. Выбары ў суседняй краіне важныя ня толькі для сотняў тысяч беларусаў, якія там жывуць, але і для беларусаў у Беларусі. І зараз я растлумачу, чаму.
Паводле статыстыкі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, у 2022 годзе людзі з замежнымі пашпартамі набылі 14 359 кватэр, у першую тройку пакупнікоў уваходзяць беларусы, піша Fxmag.pl.
У Віленскім акруговым судзе 2 кастрычніка пачаўся разгляд справы жыхара Вільні Мантаса Данелюса. Паколькі справа не зьяўляецца публічнай, суд праходзіць у закрытым рэжыме, піша LRT.
Гэта першы саміт, які адбываецца за межамі краін, якія ўваходзяць у Эўрапейскі зьвяз.
Улады Баўгарыі ўвялі забарону на ўезд аўтамабіляў з расейскімі нумарамі. Ён набудзе моц да канца дня 2 кастрычніка.
Толькі Польшча за верасень зафіксавала больш за тысячу спробаў незаконнага перасячэньня сваёй мяжы.
Сама меней дзясяткі тысяч палякаў выйшлі на дэманстрацыю апазыцыі ў Варшаве 1 кастрычніка. Дэманстрацыя адбываецца за два тыдні да выбараў. Паводле паліцыі, удзельнікаў было каля 100 тысяч, а паводле найбуйнейшага польскага інтэрнэт-парталу Onet, у маршы ўзялі ўдзел прыблізна 600-800 тысяч чалавек.
Патрабаваньне датычыцца машын, увезеных у Літву да 11 верасьня гэтага году.
Беластоцкае мэдыя Most распавяла гісторыю беларускай сям’і, якая сутыкнулася з праявай нацыянальнай дыскрымінацыі.
Па афіцыйных дадзеных, у жніўні ў Нямеччыне зарэгістравалі 14 701 спробу незаконнага перасячэньня мяжы, што на 66% больш, чым за той жа месяц летась, піша Reuters.
26 верасьня незаконна перайсьці польскую мяжу з боку Беларусі спрабавалі 107 іншаземцаў — грамадзяне Самалі, Індыі і Афганістану, чацьвёра зь якіх вярнуліся назад у Беларусь, калі пабачылі польскія патрулі.
Упаўнаважаны ўраду Польшчы па бясьпецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын паведаміў Польскаму радыё, што з пачатку году польскія службы зафіксавалі больш за 21 тысячу спробаў нелегальнага перасячэньня польска-беларускай мяжы.
Ракета, якая ўпала на сушылку ў гаспадарцы на поўначы Польшчы ў лістападзе 2022 года і забіла двух чалавек, была запушчана ўкраінскай зэнітнай сыстэмай, устанавіла польская пракуратура. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле газэты «Rzeczpospolita».
Міністэрства замежных спраў Польшчы ня будзе скасоўваць дамовы зь візавымі агенцтвамі ў Беларусі, Украіне і Турэччыне, паведамляе RMF FM з спасылкай на свае крыніцы.
Паліцыя Латвіі папярэдзіла аб адміністрацыйнай адказнасьці грамадзян, якія разьмяшчаюць на асабістым аўтатранспарце «правакацыйныя надпісы на расейскай мове», да якіх ведамства аднесла фразы «Я русский» або «Я русская».
Дакладчык Эўрапарлямэнту аб Беларусі, літоўскі эўрадэпутат Пятрас Аўштравічус у інтэрвію Свабодзе патлумачыў, чым была выкліканая рэзалюцыя ад 13 верасьня з заклікам да Міжнароднага крымінальнага суду выдаць ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі.
Пасол Беларусі ў Швэцыі Дзьмітрый Мірончык ня будзе запрошаны на цырымонію ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру ў канцы сьнежня ў Осла.
Чэскія ўлады адрэагавалі на фотаздымак і подпіс да яго з сустрэчы з удзелам ваеннага аташэ Чэхіі Іржы Карэша ў Міністэрстве абароны Беларусі. Пра здарэньне піша партал Seznam.cz
Нямецкі дэпутат Эўрапарлямэнту Морыц Кёрнэр заклікаў ЭЗ узмацніць жорсткасьць санкцыйнага рэжыму для замежных кампаніяў, якія надалей працуюць на расейскім рынку і тым самым падтрымліваюць вайну супраць Украіны.
Польшча выконвае толькі раней узгодненыя пастаўкі зброі ва Ўкраіну, заявіў у чацьвер на фоне спрэчкі аб імпарце ўкраінскага збожжа польскі міністар дзяржаўных актываў Яцэк Сасін, піша Голас Амэрыкі.
Сьвятлана Ціханоўская таксама заклікала прэм’ер-міністраў Канады і Італіі падняць беларускае пытаньне на ўзроўні G7.
Украіна падала пазовы ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА) супраць Польшчы, Вугоршчыны і Славаччыны, якія забаранілі імпарт украінскай аграпрадукцыі ў краіны ЭЗ. Пра гэта паведаміла міністарка эканомікі Ўкраіны Юлія Сьвірыдзенка.
48-гадовы супрацоўнік Міністэрства абароны Нідэрляндаў, імя якога не раскрываюць, арыштаваны праз падазрэньне ў абыходзе санкцыяў супраць Расеі.
Некалькі дзясяткаў беларускіх студэнтаў правялі акцыю ў цэнтры Прагі, імкнучыся зьвярнуць увагу чэскіх уладаў на сытуацыю, у якой апынуліся беларусы пасьля ўказу Лукашэнкі аб пашпартах.
Польшча ад 17 верасьня забараніла ўезд зарэгістраваных у Расеі легкавых аўтамабіляў. Пра гэта напярэдадні паведаміў кіраўнік МУС краіны Марыюш Каміньскі падчас прэс-канфэрэнцыі.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа падпісаў дэкрэт, якім скасаваў літоўскае грамадзянства, што было дадзена фігурыстцы Маргарыце Драбязцы ў парадку выключэньня.
У звароце да палякаў грамадзкая каардынацыйная экалягічная рада пры Мінпрыроды Беларусі заклікала палякаў «аддаць свае галасы [на рэфэрэндуме] за ачышчэньне лёгкіх Эўропы ад бэтоннага іншароднага цела і тым самым паклапаціцца пра будучыню, каб не адчуваць сораму перад сваімі нашчадкамі».
Беларусам за мяжой складана знайсьці працу з добрым заробкам і грашыма. Хтосьці пасьля пераезду страчвае высокую пасаду і сацыяльны статус. Нехта худнее ад фізычнай нагрузкі. Здараюцца выпадкі з траўмамі.
Загрузіць яшчэ