Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія выдварыла з краіны кіраўніка Латвійска-расейскай асацыяцыі супрацоўніцтва


Мяжа Латвіі з Расеяй, архіўнае фота
Мяжа Латвіі з Расеяй, архіўнае фота

Улады Латвіі выправадзілі з краіны 82-гадовага кіраўніка Латвійска-расейскай асацыяцыі супрацоўніцтва Барыса Каткова, паведамляе Delfi.

Каткоў зьяўляецца грамадзянінам Расеі. Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі па ініцыятыве Службы дзяржаўнай бясьпекі ўнесла яго ў сьпіс непажаданых асоб «за шматгадовую і сыстэматычную дзейнасьць у інтарэсах Расеі». 12 студзеня яго затрымалі і выправадзілі з краіны ў Расею супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі.

Прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава заявіла, што рашэньне выдварыць Каткова носіць «правакацыйны і палітычны характар» і «нацэлена на запалохваньне расейскамоўных жыхароў Латвіі».

Барыс Каткоў прыехаў у Латвію ў 1966 годзе. Ён працаваў у ваенным камісарыяце ў горадзе Цэсісе, потым у Даўгаўпілсе, у 1991 годзе пайшоў на пэнсію ў званьні палкоўніка. У 1998 годзе ён атрымаў пашпарт неграмадзяніна Латвіі, а ў 2000 годзе — расейскае грамадзянства, піша Delfi. Паводле зьвестак выданьня, апошні раз яго дазвол на жыхарства працягнулі да 2025 году. У яго ёсьць жонка-пэнсіянэрка і двое паўналетніх дзяцей.

Латвійска-расейскую асацыяцыю супрацоўніцтва Каткоў узначаліў у 1999 годзе, адразу пасьля яе стварэньня. У 2004 годзе асацыяцыя заключыла дагавор аб супрацоўніцтве з урадавай расейскай партыяй «Единая Россия».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG