З пачатку мігранцкага крызісу (вясна 2021 году) гэта 19-ы такі выпадак і 18-ы — з пачатку году. Спробаў няма восьмы дзень запар, адзначае «Позірк» у сваім аналізе.
З пачатку 2024 году краіны Эўразьвязу спынілі 96 спробаў нелегальнага пранікненьня зь Беларусі. Для параўнаньня: у студзені 2023-га іх было зафіксавана 1989 — у 21 раз больш, чым за аналягічны месяц гэтага году. Колькасьць спробаў пранікненьня ў Польшчу зьменшылася ў 16 разоў (з 1398 у 2023 годзе да 87 у 2024-м), Латвію — у 74 разы (372; 5), Літву — у 55 разоў (219; 4).
Агулам у 2023 годзе памежнікі суседніх дзяржаў ЭЗ прадухілілі 42 078 спроб незаконнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі (Польшча — 25 571, Латвія — 13 863, Літва — 2644), у 2022-м — 31 892 (Польшча — 15 655, Латвія — 5026, Літва — 11 211).
Агульны рост склаў 31,9% (на польскім напрамку — у 1,6 раза, латвійскім — у 2,8 раза; на літоўскім зафіксавана зьніжэньне ў 4,2 раза). Напружанасьць на мяжы Беларусі і ЭЗ часам паўстае, да канца 2023 году яна заўважна зьнізілася, тэндэнцыя назіраецца і ў пачатку 2024-га.