Тыдзень пачаўся з малапрыемнай навіны. Падчас паседжаньня Савету кіраўнікоў мытных службаў краін СНД абвешчана: адзіны мытны кодэкс для краінаў агульнай мытнай прасторы — Беларусі, Расеі і Казахстана — будзе падпісаны 27 лістапада. Але нават чыноўнікі прызнаюць: не ва ўсім дакумэнт адпавядае інтарэсам беларусаў. Так, мыта на імпартныя аўтамабілі можа наблізіцца да расейскіх памераў, тады як цяпер гэты паказьнік значна ніжэйшы, чым у Расеі і Казахстане. І без таго незайздроснае матэрыяльнае становішча беларусаў чыноўнікі гатовыя прынесьці ў ахвяру.