Пра гэта “Свабодзе” паведаміў кіраўнік камітэту — Анатоль Лябедзька.
У заяве канстатуецца, што “прызнаньні з боку Аляксандра Лукашэнкі і афіцыйнага ўраду пра крызіс у Беларусі дагэтуль не рэтрансьлююцца ў дзеяньні”. Стары бюджэт не адлюстроўвае цяперашняй рэальнай сытуацыі з эканомікай і фінансамі ў краіне. А гэта ж асноўны фінансавы дакумэнт, паводле якога жывуць мільёны людзей.
“Ценевы” ўрад гатовы падставіць плячо ўраду афіцыйнаму. У заяве прапануецца стварыць супольную рабочую групу, якая б на аснове антыкрызіснай плятформы аб’яднаных дэмакратычных сілаў тэрмінова “перавярстала” дзейны бюджэт.