Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па заканчэньні сьледзтва Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі ў Гомель і зьмясьцілі ў карцар


Паліна Шарэнда-Панасюк у судзе, 2021
Паліна Шарэнда-Панасюк у судзе, 2021

Расьледаваньне новай крымінальнай справы супраць палітзьняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк завяршылі 9 верасьня.

Палітзьняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк канчаткова выставілі абвінавачваньне паводле 1-й часткі артыкулу 411 КК аб непадпарадкаваньні адміністрацыі папраўчай установы.

Пра гэта паведаміў Свабодзе муж актывісткі Андрэй Шарэнда. Паводле зьвестак Андрэя, у той жа дзень Паліну азнаёмілі з матэрыяламі справы і этапавалі ў СІЗА № 3 Гомля.

«10 верасьня сваякі паспрабавалі высьветліць стан здароўя Паліны, але ў выніку даведаліся толькі пра тое, што адразу, як яе прывезьлі з рэчыцкага ІЧУ ў гомельскае СІЗА, дык пакаралі карцарам на 10 дзён. За што — невядома. То бок ціск на яе працягваецца. Ня лічацца зь яе хваробамі, а наадварот, пагаршаюць ёй умовы. Бо ў карцары Паліна ня зможа набыць прадуктаў, каб дадаткова харчавацца. Зьдзекуюцца далей», — мяркуе муж палітзьняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк.

Паліну Шарэнда-Панасюк ужо двойчы ў калёніі судзілі паводле 411-га артыкулу КК і гэтак дадалі да тэрміну ў 2,5 года яшчэ 2 гады. Трэцім разам справу нібыта за непадпарадкаваньне адміністрацыі вязьніцы на актывістку завялі летась. Андрэй Шарэнда мяркуе, што новы суд над ягонай жонкай можа адбыцца «прыкладна празь месяц- паўтара».

«Гэткі тэрмін звычайна ў іх праходзіць ад накіраваньня справу ў пракуратуру да суду», — зазначыў муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.

23 траўня Паліна Шарэнда-Панасюк мела выйсьці на волю пасьля адбыцьця тэрміну зьняволеньня ў 2,5 года і двух дадатовых тэрмінаў па 1 годзе, дабаўленых судом нібыта за «злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі». Але замест вызваленьня актывістку зьмясьцілі ў Гомельскае СІЗА на час расьсьледаваньня новай крымінальнай справы паводле 411-га артыкулу КК («Непадпарадкаваньне адміністрацыі турмы»).

Беларускія праваабаронцы прызналі Паліну Шарэнду-Панасюк палітзьняволенай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG