Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Кныровіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Я жыў у той самай ілюзіі, як і ўся краіна»


У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — прадпрымальнік і блогер Аляксандар Кныровіч. Ён распавядае пра бізнэс і чыноўнікаў у 1990-х, адзначае, як людзі мяняюцца пасьля 5 гадоў за кратамі і ўзгадвае пра свае ілюзіі наконт свабоды і законнасьці ў Беларусі.

У інтэрвію Аляксандар Кныровіч таксама расказвае:

  • пра прадпрымальніцтва ў 1990-я, калі было шмат волі і свабоды,
  • як чыноўнікі паступова пераўтвараліся ў карупцыянэраў,
  • як ён апынуўся ў калёніі,
  • чаму лічыць вінаватым толькі сябе,
  • што ў калёніі ведалі і як ўспрымалі падзеі жніўня 2020 году,
  • што думае пра стан беларускай эканомікі.

«Сьведкі Лукашэнкі»

«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.

Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG