Літва зьбірае меркаваньні ўсіх дзяржаў-сябраў АБСЭ, каб вызначыцца, як разам рэагаваць на рашэньне Беларусі закрыць офіс арганізацыі ў Менску.
Лідэр прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, які сёньня адбыў 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску 20 сьнежня, зноў трапіў пад перасьлед.
З Жодзінскага ізалятара сярод іншых вязьняў выйшаў на волю Андрусь Кастусёў — сын былога кандыдата на прэзыдэнта ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Пра гэта сёньня заявіў сябра Рады пры прэзыдэнце Расеі па садзейнічаньні разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека Сяргей Крывенка. Ён 4 студзеня правёў прэсавую канфэрэнцыю ў Менску.
Хто і як цэнзуруе расейскія ды іншыя каналы, што трансьлююцца на Беларусь, у тым ліку нібыта незалежнымі рэтрансьлятарамі — кабельнымі сеткамі, «Космас ТВ»?
Студэнтам ВНУ і супрацоўнікам дзяржаўных прадпрыемстваў пасьля падзей на Плошчы ў Менску пагражае выключэньне з навучальных установаў і звальненьне з працы.
Вызваленыя вязьні КДБ зьвязаныя рознымі падпіскамі аб неразгалошваньні матэрыялаў справы і падпіскай аб нявыезьдзе.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта, былы вязень «амэрыканкі» Віталь Рымашэўскі кажа, што вымушаны на патрабаваньне КДБ скасаваць сваю першую прэсавую канфэрэнцыю, якая была заплянаваная на раніцу 4 студзеня.
З такой заявай выступілі ў нямецкім Бундэстагу. На думку нямецкіх дэпутатаў, брутальныя рэпрэсіі апошніх дзён у Беларусі ў дачыненьні да апазыцыі «немінуча прывядуць у палітычны тупік».
Увечары 3 студзеня на хатні нумар відэаапэратаркі «Нашай нівы» Тацьцяны Гаўрыльчык патэлефанаваў незнаёмы і выказаў пагрозу: «Будете иметь бледный вид и редкие зубы».
Увечары экс-кандыдата на прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага выпусьцілі з КДБ, куды яго выклікалі быццам бы для допыту. Але допыт так і не адбыўся
Віцебскаму актывісту Валеру Раманенку адключылі мабільную сувязь (МТС) паводле распараджэньня Першамайскага РАУС. Тэлефонныя рахункі арыштаваныя, бо актывіст не заплаціў штраф памерам 350 тысяч за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і яшчэ 62 тысячы — за ўтрыманьне на «сутках».
3 студзеня выйшлі на волю звыш 100 вязьняў, якія атрымалі за ўдзел у мітынгу найбольшае пакараньне — 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Што кажуць былыя вязьні пра сваё затрыманьне, суды і ўмовы адбыцьця пакараньня?
Зь менскага ізалятара на вуліцы Акрэсціна вызвалілі чарговую партыю ўдзельнікаў акцыі 19 сьнежня супраць фальсыфікацыі выбараў. Яны адбылі 12-суткавы адміністрацыйны арышт.
Расейскі дыплямат сустракаецца 31 сьнежня з затрыманымі ў Беларусі двума расейскімі грамадзянамі.
31 сьнежня ў Гомелі ў другой палове дня вызвалены з-за кратаў Валер Сьляпухін, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Ён правёў за кратамі 12 сутак.
Экс-старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка будзе гандлявацца зьняволенымі цяпер экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты.
Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс паведаміў, што Літва абяцае праявіць ініцыятыву, каб грамадзяне Беларусі атрымлівалі нацыянальныя візы Літвы бясплатна, альбо за сымбалічную цану.
Як паведаміла праваабаронца Алена Валынец, з ізалятару на Акрэсьціна з 8 гадзінаў раніцы выпускаюць асуджаных удзельнікаў акцыі 19 сьнежня.
Грамадзкага актывіста Паўла Юхневіча павезьлі ў турму на Акрэсьціна да суду, які можа адбыцца ў панядзелак.
Жыхар Рэчыцы Віктар Канцавенка, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча, папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне.
30 сьнежня было выстаўлена абвінавачваньне кіраўніку штаба кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева Андрэю Дзьмітрыеву — адразу па дзьвюх частках арт. 293 КК РБ.
Уранку з Гомельскага ізалятара на волю выйшаў грамадзкі актывіст Юрась Захаранка, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
Беларусь заняла трэцяе месца сярод рэспублік былога СССР па росьце спажывецкіх цэнаў за студзень—лістапад 2010 году.
Супрацоўнікі КБД прыйшлі да фотакарэспандэнткі «Нашай Нівы» ў 8 раніцы і прадэманстравалі, што вельмі уважліва чытаюць запісы Юліі ў Фэйсбуку.
«Я хачу, каб нашы людзі і вы разумелі, што ніякіх ультыматумаў мы больш не прымем, ніякіх. Калі нам будуць ставіць нейкія умовы, непрымальныя, і прытым зыходзячы з двайных стандартаў, мы таксама гэтыя умовы не прымаем».
Супрацоўнікі КДБ ўвечары 30 сьнежня правялі ператрус у кватэры, якую здымае супрацоўніца польскага тэлеканалу «Белсат» Кацярына Ткачэнка.
30 сьнежня ў Стакгольме адбылася акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі беларускіх выбараў і ў падтрымку палітычных вязьняў Беларусі.
Яму прынесьлі позву, згодна зь якой ён мусіць зьявіцца ў КДБ 2 студзеня а 9 гадзіне для правядзеньня сьледчых дзеяньняў.
Рэдактарцы сайту charter97.org Натальлі Радзінай выстаўлена абвінавачаньне адразу па двух частках крымінальнага артыкула 293 «масавыя беспарадкі».
Прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс сказаў, што пасьля беспарадкаў у Менску рух Беларусі на шляху да дэмакратыі спыніўся, але гэта часова.
Ад 1 студзеня 2011 году Польшча скасоўвае для грамадзянаў Беларусі плату за нацыянальныя візы. Як ставяцца да гэтага рашэньня ў Менску? Ці магчымы падобны крок з боку іншых суседніх зь Беларусьсю краін Эўразьвяза?
Былыя ўладальнікі расейскай кампаніі ЮКОС правядуць у агульнай складанасьці ў зьняволеньні па 14 гадоў. Прысуд можа быць абскарджаны ў касацыйным парадку на працягу 10 дзён.
Віцебскі журналіст атрымаў афіцыйнае папярэджаньне з абласной пракуратуры пра недапушчальнасьць супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.
З турмаў Менску і Жодзіне вызваленыя некалькі дзясяткаў дэмакратычных актывістаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Што яны кажуць пра той час, які правялі за кратамі? Як успрымаюць падзеі, удзельнікамі і ахвярамі якіх сталі?
Да чатырох экс-кандыдатаў у прэзыдэнты, якім абвінавачаньні за арганізацыю «масавых беспарадкаў» у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня былі выстаўленыя напярэдадні, дадаўся пяты — Аляксей Міхалевіч.
Двое грамадзян Расіі затрыманыя паводле падазрэньні ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19-20 сьнежня.
Абвінавачаньне па справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня прад'яўленае 22 фігурантам.
Міністэрства інфармацыі Беларусі мае сур'ёзныя прэтэнзіі да дзейнасьці шэрагу недзяржаўных СМІ па асьвятленьні кампаніі выбараў прэзыдэнта краіны, заявіў агенцтву Інтэрфакс міністар інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.
Лукашэнка заявіў, што патрабаваньні Захаду аб вызваленьні затрыманых за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19 сьнежня ў Менску, у тым ліку экс-кандыдатаў, непрымальныя.
У Менску пачаў працу Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.
Лідэру Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолю Лябедзьку прад'яўленае абвінавачваньне па артыкуле "Масавыя беспарадкі" Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Беларускія літаратары зьвярнуліся да Генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з патрабаваньнем выратаваць жыцьцё паэта Ўладзімера Някляева.
Экс-кандыдату ў прэзыдэнты Аляксею Міхалевічу сёньня прад'яўленае абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня.
Валянтэры, якія дапамагаюць вызваленым з турмаў удзельнікам маніфэстацыі 19 сьнежня, зьвярнуліся з адкрытым лістом да кіраўнікоў і супрацоўнікаў міліцыі і спэцслужбаў.
Сваякі арыштаваных пра крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня ў Менску стварылі грамадзкі камітэт "Вызваленьне".
Як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", у ізалятар КДБ даставілі яшчэ аднаго падазраванага ў справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня ў Менску, 27-га па ліку.
Паводле паведамленьняў у Жывым Журнале, раніцай у чацьвер адбываецца ператрус у лідэра беларускіх нацболаў Яўгена Контуша.
Беларускія ўлады вызвалілі ўсіх расейцаў, затрыманых падчас несанкцыянаванай акцыі пратэсту апазыцыі 19 сьнежня ў Менску.
Некаторым арыштаваным экс-кандыдатам у прэзыдэнты, а таксама іх давераным асобам, якія праходзяць па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску падчас акцыі 19 сьнежня, сёньня выстаўлена абвінавачаньне.
Загрузіць яшчэ