Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ранішні ператрус у Юліі Дарашкевіч


Юлія Дарашкевіч
Юлія Дарашкевіч
Супрацоўнікі КБД прыйшлі да фотакарэспандэнткі «Нашай Нівы» ў 8 раніцы і прадэманстравалі, што вельмі уважліва чытаюць запісы Юліі ў Фэйсбуку.

У кватэру Юліі Дарашкевіч і яе мужа Паўла Юхневіча прыйшлі а 8 раніцы, сказалі, што яны затапліваюць кагосьці зьнізу. Хаця Юлія і Павал адразу зразумелі, што гэта за госьці, адчынілі дзьверы самі.

Супрацоўнікі КДБ, паказалі ордэр на вядзеньне крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску вечарам 19 сьнежня. Заявілі, што ў Юліі Дарашкевіч ёсьць матэрыялы, якія зьяўляюцца доказамі ў гэтай справе, а таксама справе, якая тычыцца зрываньня дзяржаўнага сьцяга з будынка КДБ. Пастанова аб ператрусе была выпісаная на імя Дарашкевіч. Забралі два ноўтбукі, вінчэстэры, флэшкі, дыктафон, усяго 15 найменьняў. Нават дыск, на якім было напісана «Ходят слухи» (мастацкі фільм).

Супрацоўнікі КДБ прадэманстравалі веданьне запісаў Юліі Дарашкевіч у Фэйсбуку. Нядаўна Юля пісала, што яны ходзяць на ператрусы па вечарах. Вырашылі паказаць ёй, што могуць прыйсьці і раніцай.

Паўла Юхневіча забралі з сабой, яго адвезьлі ва ўправу КДБ па горадзе Менску (Казлова, 6а).

Павал Юхневіч

Стала таксама вядома, што сёньня раніцай ламіліся ў кватэру, дзе жыве відэапэратар НН Тацяна Гаўрыльчык. Але яна не пусьціла іх у хату.

Пасьля абеду закончыўся ператрус у апэратара «Нашай Нівы» Тацяны Гаўрыльчык. Таксама былі забраныя відэакамэры, кампутары і іншыя носьбіты інфармацы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG