З праграм расейскіх каналаў, якія трансьлююцца на беларускую тэрыторыю, зьнікаюць асобныя інфармацыйныя сюжэты пра падзеі ў Беларусі. А апошнім часам цэнзуру зазнаюць нават гумарыстычныя праграмы, кшталту «Прожекторперисхилтон», «Мульт личности» на ОРТ, забаўляльныя шоў «Москвичи» на НТВ. Хто і як цэнзуруе расейскія ды іншыя каналы, што трансьлююцца на Беларусь, у тым ліку нібыта незалежнымі рэтрансьлятарамі — кабельнымі сеткамі, «Космас ТВ»?
Кіраўнік прадстаўніцтва ОРТ у Беларусі Дзьмітрый Наважылаў:
«У пэрыяд абвастрэньня адносін паміж дзяржавамі было вельмі яскрава бачна, што тая праграма „Время“, якую паказваюць у Беларусі, не адпавядае той праграме „Время“, якую бачаць масквічы і якая выкладзеная на сайце Першага каналу. Верагодней за ўсё, запісваецца адна з усходніх „Арбіт“ (усяго іх 6, у залежнасьці ад гадзіннага пояса), рэдагуецца і выдаецца ў эфір ужо ў адрэдагаваным, „прычасаным“ выглядзе».
Адзін з кіраўнікоў Беларускага тэлебачаньня ў 1980—90-я гады Эдуард Мельнікаў:
«Тэхнічная магчымасьць цэнзураваньня расейскіх каналаў існуе. Праграмы запісваюцца і са спазьненьнем даюцца на Беларусь.
Карэспандэнтка: «А гэта робіцца ў Беларусі, гэта беларускія цэнзары?»
«Вядома. Усе каналы цэнзуруюцца. Гэта мы бачым на практыцы».
Карэспандэнтка: «А гэта адмысловая служба ці хто?»
«Дакладна я вам не скажу. Таму што зараз усё, што тычыцца дзяржаўнай тэлевізіі, хаваецца. Гэта зараз таямніца за сямю пячаткамі. Але дакладна — гэта запісваецца і цэнзуруецца».
Пару гадоў таму ў Беларусі перасталі трансьлявацца расейскія каналы ў, так бы мовіць, першапачатковым выглядзе. Супрацоўніца службы тэхнічнай падтрымкі «Космас ТВ» на ўмовах ананімнасьці распавяла:
«Вы думаеце, гэта толькі ў нас? Гэта па ўсіх кабэльных сетках на тэрыторыі Беларусі. Паводле рашэньня Міністэрства інфармацыі ў мінулым годзе адключылі расейскія каналы. Мы таксама кіруемся гэтымі інструкцыямі, палажэньнямі, загадамі, якія паступаюць зьверху. Я разумею ваша абурэньне, але такая зараз сытуацыя».
Спрабую высьветліць, што гэта за інструкцыі, у Міністэрстве інфармацыі, у намесьніка начальніка ўпраўленьня электронных СМІ Юрыя Царыка:
Карэспандэнтка: «Што гэта за інструкцыі, і згодна з чым цэнзуруюцца расейскія каналы?»
«Інструкцыяў мы як бы ня робім ніякіх. А ўсе расейскія каналы трапляюць у эфір праз рэдакцыі, створаныя пры беларускіх каналах: „НТВ-Беларусь“, „РТР-Беларусь“ і „ОРТ-ОНТ“. У прынцыпе, калі няма прэтэнзій ад расейскіх партнэраў — а іх няма — то быццам бы ўсё і нармальна».
Кіраўніцтва і юрыдычныя службы расейскіх каналаў — ОНТ, РТР і НТВ — зараз на калядных вакацыях, адпачываюць да 10 студзеня. А вось юрыст, намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец сьцьвярджае, што парушэньні ёсьць і прэтэнзіі ў расейскіх партнэраў павінны быць:
«Мы тут бачым, па-першае, забарону распаўсюду масавай інфармацыі, перашкоды ў распаўсюдзе. І, па-другое, можна ставіць пытаньне аб парушэньні аўтарскіх альбо сумежных правоў расейскіх тэлеканалаў».
Як толькі нейкі расейскі інфармацыйны сюжэт альбо забаўляльная праграма, у якой згадваецца Беларусь і тым больш першая асоба, зазнае цэнзуру і не трапляе ў эфір, відэа адразу ж выстаўляецца ў інтэрнэце і праглядаецца нават тымі, хто не глядзіць тэлевізар. Ці ёсьць сэнс у цэнзуры? Эдуард Мельнікаў выказаў такое меркаваньне:
«Такі інтэрнэт, дзе можна пабачыць відэа, не ўва ўсіх ёсьць у Беларусі. Так што пакуль гэта мае сэнс, масавы глядач гэта ня ўбачыць. А „прасунутая публіка“, якая гэта бачыць у інтэрнэце, яна і так, як кажуць, настроена супраць, таму яна адшукае гэта ў інтэрнэце так ці інакш. Таму ёсьць пакуль што сэнс, каб ад масавай аўдыторыі, ад масавага гледача гэта схаваць».

У прынцыпе, калі няма прэтэнзій ад расейскіх партнэраў — а іх няма — то быццам бы ўсё і нармальна.