30 сьнежня было выстаўлена абвінавачваньне кіраўніку штаба кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева Андрэю Дзьмітрыеву — адразу па дзьвюх частках арт. 293 КК РБ (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках). Андрэю Дзьмітрыеву, які з 19 сьнежня знаходзіцца ў СІЗА КДБ, пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
Раней аналагічныя абвінавачваньні былі выстаўленыя
Раней аналагічныя абвінавачваньні былі выстаўленыя
- Аляксандру Атрошчанкаву,
- Анатолю Лябедзьку,
- Аляксею Міхалевічу,
- Ўладзіміру Някляеву,
- Насьце Палажанцы,
- Віталю Рымашэўскаму,
- Андрэю Саньнікаву (гэта пацьвердзілі іх адвакаты),
- Паўлу Севярынцу,
- Мікалаю Статкевічу (паводле інфармацыі праваабаронцаў),
- журналістцы Натальлі Радзінай,
- палітолягу і літаратуразнаўцу Аляксандру Фядуту.