Ад 1 студзеня 2011 году Польшча скасоўвае для грамадзянаў Беларусі плату за нацыянальныя візы. «Гэта праява салідарнасьці і ўдзячнасьці беларускаму народу, які 19 сьнежня даслаў магутны сыгнал жаданьня дэмакратычных зьменаў», — адзначае Міністэрства замежных спраў Польшчы. Варшава таксама заявіла, што пакідае за сабой права прыняць меры дзеля недапушчэньня ўезду на сваю тэрыторыю беларускіх службоўцаў, адказных за хвалю рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня. Як ставяцца да гэтага рашэньня ў Менску? Ці магчымы падобны крок з боку іншых суседніх зь Беларусьсю краін Эўразьвяза?
Рашэньне скасаваць плату за нацыянальныя візы прыняў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Яно непасрэдна зьвязанае з падзеямі 19 сьнежня ў Менску. «Мы хочам дапамагчы нашым суседзям ва ўмацаваньні эўрапейскай ідэнтычнасьці праз больш частыя кантакты з палякамі ды іншымі грамадзянамі Эўрапейскага Зьвязу»,— гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйным сайце МЗС Польшчы.
Магчымасьць паехаць у Польшчу па бясплатнай візе можа выклікаць прыток людзей, якія захочуць наведаць краіну-суседку. Ці зьбіраюцца ў дыпляматычных місіях Польшчы на тэрыторыі Беларусі — а гэта генэральныя консульствы ў Берасьці і Горадні і консульскі аддзел амбасады ў Менску — павялічваць штат супрацоўнікаў? На гэтае пытаньне «Свабоды» прадстаўнік амбасады Павал Марчук сёньня адказаў: пакуль яшчэ рана пра гэта гаварыць:
«Кошт візы, вядома, уплывае на затраты, калі чалавек едзе за мяжу. Але нязначна».
За польскую нацыянальную візу беларусы цяпер плацяць 20 эўра. Кошт шэнгенскай візы — 60 эўра. Ад пачатку 2010 году польскія консульствы выдалі ўжо больш за 170 тысяч візаў беларускім грамадзянам. Ад 2011 году плаціць за візу будзе непатрэбна, запэўнівае Павал Марчук:
«Няма сумневу, што візы для грамадзянаў Беларусі будуць бясплатныя. Няма сумневу. Што тычыцца ўсіх астатніх пытаньняў, то тут усё будуць вырашаць супрацоўнікі нашых консульстваў у рабочым парадку».
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных сказаў «Свабодзе» пра станоўчае стаўленьне да рашэньня Польшчы адмяніць плату за нацыянальныя візы:
«Гэтае рашэньне цалкам супадае з прынцыповай пазыцыяй Рэспублікі Беларусь пра неабходнасьць ліквідацыі любых бар’ераў, адміністратыўных ці фінансавых, якія перашкаджаюць паездкам грамадзян. Мы таксама спадзяемся, што рашэньне Польшчы будзе спрыяць перамовам па лініі Беларусь — Эўрапейскі Зьвяз. У рамках дадзенага перамоўнага працэсу Беларусь выступае за спрашчэньне візавых працэдур з усімі дзяржавамі Шэнгенскай зоны».
Камітэт міжнародных спраў парлямэнту Літвы 29 сьнежня правёў спэцыяльныя слуханьні па сытуацыі ў Беларусі. Адным з самых вострых крытыкаў беларускага рэжыму стаў парлямэнтар Эгідыюс Варэйкіс. Сёньня ў размове са «Свабодай» ён сказаў, што ўплыў Літвы на Беларусь у 2011 годзе можа значна ўзрасьці, бо менавіта Літва ад 1 студзеня пачне старшыняваць у АБСЭ. На думку парлямэнтара, нельга чакаць, што Лукашэнка калі-небудзь пачне ў Беларусі дэмакратычныя рэформы, на што дагэтуль спадзяюцца ў Брусэлі:
«Зьмяніць штосьці ў Беларусі вельмі цяжка, паколькі ў нас дагэтуль няма стратэгічнай палітыкі. Мы ўвесь час сьпім і спадзяемся — аднойчы Лукашэнка стане Гарбачовым і пачне дэмакратызаваць грамадзтва. Мы ўсё чакаем, што Лукашэнка аднойчы скажа: хачу, каб у Беларусі была дэмакратызацыя».
А ці магла Літва на знак салідарнасьці з беларускім народам, гэтаксама як Польшча, увесьці для беларусаў нацыянальныя бясплатныя візы? Да гэтага ў Эгідыюса Варэйкіса стаўленьне, як ён кажа, складанае:
«Вядома, мы можам абвясьціць такі візавы рэжым. Але калі беларускі бок скажа, што свабоднага выезду і прыезду ён ня хоча, то гэта і будзе рашэньне Беларусі. Мы ня супраць таго, каб беларусы і літоўцы свабодна кантактавалі. Гэта Менск — супраць. Аднабаковага рашэньня тут недастаткова».
Рашэньне скасаваць плату за нацыянальныя візы прыняў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Яно непасрэдна зьвязанае з падзеямі 19 сьнежня ў Менску. «Мы хочам дапамагчы нашым суседзям ва ўмацаваньні эўрапейскай ідэнтычнасьці праз больш частыя кантакты з палякамі ды іншымі грамадзянамі Эўрапейскага Зьвязу»,— гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйным сайце МЗС Польшчы.
Магчымасьць паехаць у Польшчу па бясплатнай візе можа выклікаць прыток людзей, якія захочуць наведаць краіну-суседку. Ці зьбіраюцца ў дыпляматычных місіях Польшчы на тэрыторыі Беларусі — а гэта генэральныя консульствы ў Берасьці і Горадні і консульскі аддзел амбасады ў Менску — павялічваць штат супрацоўнікаў? На гэтае пытаньне «Свабоды» прадстаўнік амбасады Павал Марчук сёньня адказаў: пакуль яшчэ рана пра гэта гаварыць:
«Кошт візы, вядома, уплывае на затраты, калі чалавек едзе за мяжу. Але нязначна».
За польскую нацыянальную візу беларусы цяпер плацяць 20 эўра. Кошт шэнгенскай візы — 60 эўра. Ад пачатку 2010 году польскія консульствы выдалі ўжо больш за 170 тысяч візаў беларускім грамадзянам. Ад 2011 году плаціць за візу будзе непатрэбна, запэўнівае Павал Марчук:
«Няма сумневу, што візы для грамадзянаў Беларусі будуць бясплатныя. Няма сумневу. Што тычыцца ўсіх астатніх пытаньняў, то тут усё будуць вырашаць супрацоўнікі нашых консульстваў у рабочым парадку».
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных сказаў «Свабодзе» пра станоўчае стаўленьне да рашэньня Польшчы адмяніць плату за нацыянальныя візы:
Гэтае рашэньне цалкам супадае з прынцыповай пазыцыяй Рэспублікі Беларусь пра неабходнасьць ліквідацыі любых бар’ераў, адміністратыўных ці фінансавых, якія перашкаджаюць паездкам грамадзян.