Лідэру Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолю Лябедзьку прад'яўленае абвінавачваньне па артыкуле "Масавыя беспарадкі" Крымінальнага кодэкса Беларусі.
"Адвакат паведаміла, што яму Анатолю прад'яўлена абвінавачаньне па двух частках арт. 293 "Масавыя беспарадкі" Крымінальнага кодэкса Беларусі", -- паведаміла агенцтву "Інтэрфакс" жонка А. Лябедзькі Сьвятлана.
"Адзіная добрая навіна – ён спыніў галадоўку. Я яго аб гэтым прасіла",– сказала С. Лябедзька.
Затрыманы ў ноч на 20 сьнежня А. Лябедзька зь першага дня знаходжаньня ў СІЗА КДБ абвясьціў галадоўку.
Абвінавачаньне па ст.293 КК прад'яўленае экс-кандыдатам у прэзідэнты Уладзіміру Някляеву і Андрэю Саньнікаву, Алесю Міхалевічу, Мікалаю Статкевічу і Віталю Рымашэўскаму. Ім пагражае пакараньне да 15 гадоў пазбаўленьня волі.