Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі ў Беларусі — выклік для Літвы


Аўдронюс Ажубаліс
Аўдронюс Ажубаліс
Літва зьбірае меркаваньні ўсіх дзяржаў-сябраў АБСЭ, каб вызначыцца, як разам рэагаваць на рашэньне Беларусі закрыць офіс арганізацыі ў Менску.

Пра гэта журналістам заявіў міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай плянам Вільні наконт старшынства ў АБСЭ ў 2011 годзе.

«Цяпер мы ўзгадняем сумесныя крокі ў адказ на гэтае рашэньне Беларусі, зьбіраем думкі, як у будучыні разьвіваць адносіны зь Менскам. Гэта практычна асноўны выклік, які стаіць перад нашым старшынствам у АБСЭ», — сказаў Ажубаліс.

«Мы адразу адрэагавалі і ясна выказалі свой жаль і расчараваньне, што такімі крокамі Беларусь толькі ўзмацняе ўласную самаізаляцыю», — падкрэсьліў Ажубаліс.

Аднак ён адмовіўся назваць далейшыя магчымыя захады ў адказ на непрыязныя крокі беларускага кіраўніцтва.

Літва пераняла старшынства ў АБСЭ ад Казахстану 1 студзеня 2011 году.

У рамках Эўразьвязу Літва «выкарыстоўвае ўсе сродкі, каб Беларусь не зачыняла дзьверы Эўропе і не ішла да самаізаляцыі», заявіў Аўдронюс Ажубаліс.
Галоўнае — знайсьці агульнае стаўленьне да падзеяў у Беларусі і адзіны адэкватны адказ на іх.

Літва адмаўляецца акрэсьліць сваю пазыцыю наконт магчымага ўвядзеньня санкцый супраць беларускага кіраўніцтва. Але, адзначае Ажубаліс, яго краіна з павагай ставіцца да ўсіх падобных прапаноў іншых дзяржаў Эўразьвязу.

«Галоўнае — знайсьці агульнае стаўленьне да падзеяў у Беларусі і адзіны адэкватны адказ на іх», — адзначыў Ажубаліс, пры гэтым яшчэ раз падкрэсьліўшы, што важна «пакінуць дзьверы для Беларусі адчыненымі».

Рашэньне наконт далейшай палітыкі Брусэлю ў дачыненьні да Менску будзе прынята 31 студзеня на нарадзе міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу.

«Якой будзе гэтая агульная пазыцыя, якія будуць санкцыі — прагназаваць не магу», — заявіў Ажубаліс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG