Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскага сёньня ў КДБ не дапытвалі


Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі
Сёньня ўвечары экс-кандыдата на прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага выпусьцілі з КДБ, куды яго выклікалі быццам бы для допыту. Але допыт так і не адбыўся, паведамляе прэсавая служба Партыі БХД.

Віталю аддалі рэчы, канфіскаваныя пры затрыманьні. Меру стрыманьня для яго — падпіску аб нявыезьдзе — не зьмянілі.

У ноч на 1 студзеня Рымашэўскага, аднаго з абвінавачаных па справе аб падзеях 19 сьнежня ў Менску, выпусьцілі зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе пасьля таго, як ён напісаў тлумачальную запіску на імя Лукашэнкі.

Усе падрабязнасьці вызваленьня Рымашэўскага пад падпіску аб нявыезьдзе маюць быць агучаныя на прэсавай канфэрэнцыі зь ягоным удзелам, якая адбудзецца ў аўторак 4 студзеня ў 11:00 у памяшканьні ўправы БНФ (пр. Машэрава, 8).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG