Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўлады ізалююць самі сябе, закрыўшы Офіс АБСЭ


Марылюіза Бэк
Марылюіза Бэк
З такой заявай выступілі ў нямецкім Бундэстагу. На думку нямецкіх дэпутатаў, брутальныя рэпрэсіі апошніх дзён у Беларусі ў дачыненьні да апазыцыі «немінуча прывядуць у палітычны тупік».

З заявай па Беларусі ад імя фракцыі нямецкага Бундэстага «Саюз-90 — Партыя Зялёных» выступіла дэпутат Бундэстагу Марылюіза Бэк:

«Беларускія ўлады ізалююць самі сябе, закрыўшы Офіс АБСЭ ў Менску. Відавочна, прэзыдэнт Лукашэнка хацеў паказаць, што больш не павінен паважаць такія каштоўнасьці АБСЭ як дэмакратыя і правы чалавека. Рашэньне Менску не падаўжаць мандат Офісу АБСЭ, а таксама «брутальныя рэпрэсіі апошніх дзён у дачыненьні да апазыцыі немінуча прывядуць у палітычны тупік».

Бэк таксама заявіла, што Эўразьвяз і АБСЭ «абавязаныя падтрымаць беларусаў у іх законным імкненьні да дэмакратычных пераменаў і эўрапейскай будучыні краіны»:

«Беларусы не павінны стаць закладнікамі дыктатара і ягонай палітыкі ізаляцыі».

28 сьнежня Марылюіза Бэк наведала Менск. Яна заявіла, што Захад «у шоку» ад сытуацыі ў Беларусі, бо «ня мог уявіць, што менавіта такім будзе разьвіцьцё падзей».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG