У сучаснай Беларусі няма другога такога палітыка, як Зянон Пазьняк, які ачольваў Беларускі Народны Фронт і незалежніцкі рух у лёсавызначальны час канца 1980-х і пачатку 1990-х гадоў. Сёньня ён адзначае сваё 80-годзьдзе.
Ад доўгачаканага інтэрвію Пуціна ў амэрыканскага журналіста Такера Карлсана чаканьняў, як выявілася, было няшмат, а тыя, якія былі, пацьвердзіліся.
Палестынскі бок у вайне на Блізкім Усходзе ўвасоблены зараз найперш ХАМАС (прызнаным у ЗША тэрарыстычнай арганізацыяй) і падтрыманы тэрарыстамі, дыктатарамі і пагромнікамі ва ўсім сьвеце.
Цяжка чуць лаянку і несправядлівую крытыку ад тых, хто нібыта знаходзіцца з табой з аднаго боку палітычных барыкад. Толькі Лукашэнку і тым, хто абараняе ягоны рэжым, патрэбна, каб мы трацілі больш сілаў на барацьбу паміж сабой, чым на барацьбу зь ім.
Аматары геральдыкі ведаюць, што ў 1991 годзе гербам Расеі зрабілі герб не імпэратарскай Расеі ХІХ стагодзьдзя, а герб часоў Івана Жахлівага і цара Аляксея Міхайлавіча (залаты арол на чырвоным).
Нягледзячы на тое, што Лукашэнка зноў і зноў пасьлядоўна дэманструе ваяўнічы антызаходні настрой (апошні прыклад — чарговая сустрэча з Пуціным), Беларусь на мінулым тыдні зрабілася бліжэйшай да Эўрапейскага Зьвязу. Чаму ёсьць падставы для такога сьцьвярджэньня?
Цяпер ужо відавочна: украінска-расейскія стасункі ў будучыні не чакае нічога добрага. Але і ўкраінска-беларускія дачыненьні, бадай што, надоўга атручаныя, нягледзячы на полк імя Каліноўскага і салідарнасьць з Украінай усёй жывой (збольшага цяпер эмігранцкай) беларускай грамадзянскай супольнасьці.
Увесь мінулы тыдзень сярод культурніцкай грамадзкасьці вялася дыскусія вакол запрашэньня расейскіх дзеячоў у якасьці зорак на экзыльны беларускі літаратурны фэстываль. Праз удзел расейцаў у імпрэзе адмовіліся ўдзельнічаць украінскія літаратары.
Афіцыйны Менск зноў спрабуе гуляць у звыклую для сябе гульню і намагаецца на тле вайны ва Ўкраіне намацаць шляхі да аднаўленьня кантактаў з Захадам. Аднак адбываецца гэта адначасова з эскаляцыяй палітычных рэпрэсій. Лукашэнка нібы не заўважае, што на дварэ не 2010-ы і не 2014 год.
Лукашэнку часта шанцуе. Ён здаўна вядомы невытлумачальнай удачай, якая за мінулыя тры дзесяцігодзьдзі ня раз спадарожнічала яму ў самых крытычных абставінах.
Калі б не было Ціханоўскай, галасаваў бы за Дзьмітрыева. Не было б Дзьмітрыева — за Чэрачня. Не было б Чэрачня — за Канапацкую. А калі б нейкім неверагодным чынам сам-насам апынуліся Лукашэнка супраць Сталіна ці Гітлера, галасаваў бы за Лукашэнку.
«Ва ўсіх сэнсах пераўзышоў Інгу Хрушчову хіба толькі Аляксандар Зімоўскі, які ў той жа час, што яна вяла навіны, вёў штотыднёвую расейскамоўную «аналітычную» гардкор-прапагандысцкую перадачу».
Мінулы тыдзень быў для фондавых рынкаў у сьвеце найгоршым з крызіснага 2008 году. Тады гэта было зьвязана з выбухам калясальнай фінансавай бурбалкі і банкруцтвам некалькіх гіганцкіх банкаў, а цяпер — з каранавірусам.
Часам здаецца, што многія ў Беларусі ўжо адвучыліся абурацца з прычыны дэманстратыўных парушэньняў закону, дый проста відавочнай нахабнай карупцыі з боку кіроўнай эліты.
У дні, калі ўсе абмяркоўваюць касмэтычныя зьмены ў афіцыйны герб Рэспублікі Беларусь, няма прычыны не паўтарыць пару ісьцін і не напісаць яшчэ раз пра тое, што гербам Беларусі зьяўляецца «Пагоня».
Яшчэ адзін яскравы і цэльны вобраз зь цяперашняй сюррэалістычнай, постмадэрнісцкай і перадапакаліптычнай Расеі: канцэрт у гонар 100-годзьдзя Аляксандра Галіча па цэнтральным канале расейскай тэлевізіі.
Сёлетні футбольны чэмпіянат сьвету стаў найбольшым сутыкненьнем расейскага абываталя зь іншаземцамі, — нашмат больш маштабным за Алімпійскія гульні 1980 або 2014 гадоў ці савецкія фэстывалі моладзі.
У сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя пра тое, што ў Вільні сярод адшуканых пахаваньняў паўстанцаў 1863 году былі ідэнтыфікаваныя парэшткі Кастуся Каліноўскага. Выніковага пацьверджаньня пакуль няма.
Мне нескладана прызнацца, што пасьля анэксіі самі ведаеце якога паўвострава з боку самі ведаеце якой дзяржавы, я знаходжуся ў дэпрэсіі. Хаця б таму, што агучваць назвы гэтай краіны і гэтага паўвострава ўголас з такімі фармулёўкамі — гэта, строга кажучы, азначае парушаць Крымінальны кодэкс.
Рэфэрэндум у беларускім палітычным лексыконе — лаянкавае слова.
Большасьць расейскай эліты і расейскага грамадзтва нават не задумваюцца пра тое, якая сувязь паміж анэксіяй Крыму і цяперашняй трагедыяй у Кемераве. Хоць сувязь непасрэдная. Бо пакуль улада займаецца «величием страны», стварае новыя ракеты і самалёты-зьнішчальнікі — яна не дае рады дамагчыся, каб цывільныя самалёты ня падалі і кінатэатры зь дзецьмі не гарэлі. Іншымі словамі, яна ня ў стане выконваць свае галоўныя непасрэдныя функцыі.
Прыемна, што 2018 год пачаўся з добрых навінаў зь Беларусі: у Палаце прадстаўнікоў прагучала прапанова ўвесьці «Пасьведчаньне суайчыньніка» для выхадцаў зь Беларусі і іхных нашчадкаў.
Лукашэнка вырашыў ня ехаць на саміт «Усходняга партнэрства» ў Брусэлі, але беларускі рэжым усё роўна прыняў позу пераможцы і агучвае свае патрабаваньні да эўрапейцаў.
Ікона «Зьвязу Палякаў на Беларусі» робіць беларускафобскія заявы, але палякі абураюцца этыкеткай піва.
Зянону Пазьняку ягоная публічнасьць і папулярнасьць дазволіла дабіцца пэўнага рэзанансу для ягонай праграмы ў СМІ і сацыяльных мэдыях. Хацелася б, каб іншыя палітыкі паспрабавалі паспрачацца з Пазьняком, дапоўніць яго ці падтрымаць.
Скандальны і жахліва напісаны артыкул у газэце «Советская Белоруссия» насычаны цікавымі сыгналамі або рысамі, якія шмат што дазваляюць патлумачыць у сытуацыі, у якой цяпер знаходзіцца беларускі рэжым.
На мінулым тыдні Беларусь перажыла другое 19 сьнежня 2010 году: у некага наверсе ня вытрымалі нэрвы пасьля масавых пратэстаў супраць абсурднага падатку на беспрацоўе.
Паміж цяперашнімі пратэстамі ў Расеі і Беларусі шмат агульнага.
Для Беларусі надышла прынцыпова іншая эпоха. Эпоха сур’ёзнай і прафэсіянальнай палітыкі, сур’ёзнага і прафэсійнага дзяржаўнага кіраваньня.
Парадаксальным чынам 90% існуючых у Беларусі нэанацыстаў (сапраўдных: з расавымі тэорыямі і любоўю да гітлераўскай атрыбутыкі) — гэта расейскія нацыяналісты.
Асаблівасьць нашага рэгіёну, ягонай гісторыі і этна-культурнага ляндшафту ў тым, што многіх дзеячаў і многія культурніцкія зьявы можна разглядаць як умоўна прыналежныя да адначасова некалькіх нацыяў.
Камуністы ператварылі памяць пра вайну ў таталітарны рэлігійны культ, у недатыкальную сьвятыню зь беззаганнымі праведнікамі і з анафэмай для тых, хто адступае ад таго, што кажа жрэц.
Афіцыйны твітэр менскай міліцыі пасьпяхова справакаваў вострую дыскусію ў інтэрнэце вакол эратычнага фотаздымку на фоне савецкага помніка Перамогі ў Менску. Пытаньне было пастаўлена так: ці трэба караць за эратычны фотаздымак на фоне помніка, ці ўсё ж-такі не?
Парфёнаў быў не зусім гатовы да таго, што беларусам не спадабаецца, калі беларуска-літоўска-польскую Рэч Паспалітую назваць «Польшчай», а Шагала — не беларускім, а выключна расейскім мастаком.
Немцы чарговы раз дэманструюць добры ўзор таго, як сябе трэба паводзіць у дачыненьні да змрочных пэрыядаў сваёй гісторыі. Сучасным расейцам і ўсім, хто сябе асацыюе з былым СССР, варта гэтаму вучыцца ад іх.
У вызначэньні нашага стаўленьня да падзеяў 1920-х і 1930-х гадоў мы не абавязаныя рабіць выбар паміж Польшчай ці СССР.
Улюблёны аргумэнт некаторых удзельнікаў беларускіх палітычных дыскусій палягае ў тым, што пра стан рэчаў у Беларусі разважаць могуць нібыта толькі людзі, што знаходзяцца ў Беларусі. «Ты хто ўвогуле такі?» — бяспройгрышны спосаб выказацца, калі няма чаго заявіць па зьмесьце размовы.
Вельмі ўразіў нядаўні тэкст летувіскага літаратара Марюса Івашкявічюса пра Галакост у Летуве і памяць пра яго на прыкладзе гадавіны расправы над габрэямі ў ягоным родным мястэчку Маляты.
Улады будуць і далей ствараць ілюзію магчымасьці пераменаў, але сапраўднай дэмакратызацыі такім чынам не адбудзецца
Я думаю пра ўсіх маіх знаёмых, хто зьехаў адсюль. Я думаю пра ўсіх тых людзей, хто адсюль зьехаў, але каго я ня ведаю. Хайфа, Нью-Ёрк, Варшава, Масква. Я разумею, што я ў пэўным сэнсе сам адзін зь іх. Мне шкада.
Ва ўмовах цяперашняга расейскага крызісу, які нібыта абяцае быць горшым за крызісы і дзьве тысячы восьмага, і дзевяноста восьмага гадоў, надта горш у штодзённым побытавым пляне ў нас у Маскве жыць пакуль, здаецца, ня стала.
На гэтым тыдні споўнілася 111 гадоў з дня нараджэньня Айн Рэнд — аднаго з самых яскравых і радыкальных лібэральных пісьменьнікаў і філёзафаў 20-га стагодзьдзя.
Мала ў Расеі хто праводзіць рэальныя паралелі паміж тым, што пісалі гэтыя людзі ў сваіх творах, і рэчаіснасьцю вакол сябе — асабліва цяпер.
2016 год пачаўся абвалам на сыравінным рынку, эканамісты кажуць пра надыход пэрыяду таннай нафты.
Мультыкультуралізм было модна крытыкаваць і дзесяць, і пятнаццаць гадоў таму. Але праблема Эўропы не ў мультыкультуралізме.
Пасьля чарговых тэрактаў у Францыі афіцыйныя і неафіцыйныя камэнтатары з нашай посткамуністычнай усходняй Эўропы зноў завялі старую песьню пра дэградацыю і бязвольле талерантных заходнеэўрапейцаў.
Ёсьць у гэтым нейкая своеасаблівая іронія, што сваю інаўгурацыйную прамову Лукашэнка рабіў за адзін дзень да важнага дзяржаўнага сьвята — гадавіны дзяржаўнага перавароту ў Расеі ў кастрычніку 1917 г.
Ворагі тваіх сяброў могуць быць і тваімі ворагамі. Ворагі тваіх ворагаў могуць быць тваімі сябрамі. А можа быць і так, што ты ўвязваесься ў чужую бойку і робіш сабе новых сур’ёзных ворагаў, не асабліва набываючы сабе новых сяброў.
Вось вы ўсё пра дзевяностыя, а я эмацыйна быў і застаюся куды большым настальгікам па васьмідзесятых, калі быў Гарбачоў і Перабудова, Рэйган, Ян Павал II і Тэтчэр.
Сярод шэрагу беларускіх ангельскамоўных публіцыстаў, якія спрабуюць уплываць на меркаваньне заходніх палітыкаў аб Беларусі, чамусьці прынята крытыкаваць Захад больш, чым афіцыйны Менск.
Загрузіць яшчэ