Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як апошняя дыктатура ня хоча быць крывавым рэжымам


Улады будуць і далей ствараць ілюзію магчымасьці пераменаў, але сапраўднай дэмакратызацыі такім чынам не адбудзецца

Віцэ-сьпікер польскага Сэйму спадзяецца , што «пасьля верасьнёўскіх выбараў» да Беларусі «ня будзе пытаньняў», і што «адносіны Беларусі і ЭЗ працягнуць нармалізацыю».

У тым сэнсе, што на дадзеным этапе пан віцэ-сьпікер пытаньняў адносна гэтых «выбараў» ня мае, хаця беларускую апазыцыю зноў дэ-факта не ўключылі ў выбарчыя камісіі, выбарчае законадаўства і надалей робіць падлік галасоў непразрыстым, усе нацыянальныя тэлеканалы манапалізаваныя «партыяй улады» і так далей. Затое, відаць, будуць нейкія «станоўчыя вынікі» для польскай дыяспары. Гэта называецца «ўсё, што вы хацелі ведаць пра цяперашнюю польскую ўсходнюю палітыку, але не хацелі пытацца». Магчыма, тэлеканалу «Белсат» варта падрыхтавацца да непрыемных часоў.

Відавочнай піяраўскай і дыпляматычнай задачай для рэжыму Лукашэнкі даўно зьяўляецца перавод міжнароднага дыскурсу, зьвязанага зь Беларусьсю, убок ад праблемаў правоў чалавека і дэмакратыі.

Замест гэтага размову спрабуюць перавесьці ў рэчышча матэрыялістычнага цынізму (на мове афіцыёза гэта называецца чымсьці з словаў «прагматызм» і «эканоміка») альбо на аналіз вонкавапалітычных махінацый афіцыйнага Менску, ягонай лоўлі рыбы ў мутнай вадзе на фоне расейска-ўкраінскага канфлікту.

У вас з 1995 году не праводзілася дэмакратычных выбараў у хоць якія ворганы ўлады

— Экспартная геаграфія Белазу складае больш за 70 краінаў, а яшчэ пасматрыце, какіе Беларусь выпускае цудоўныя калёсныя цягачы.»

У вас татальная цэнзура ў СМІ, ціск на актывістаў і палітвязень Эдуард Пальчыс

— Беларусь — замячацельны донар бясьпекі і стабільнасьці ў рэгіёне, а яшчэ (шэптам) яна ўсімі сіламі супрацьстаіць спробам анэксіі з боку Расеі».

Згадзіцеся, што калі гэтыя навіны не закранаюць вас ці вашых блізкіх, ад іх толькі нудна. Як нам, так і пагатоў Захаду — і афіцыйным уладам вельмі зручна гэта эксплюатаваць.

Уладам у гэтым актыўна дапамагаюць прадстаўнікі, здавалася б, грамадзянскай супольнасьці: напрыклад, заснаваны сьв.п. Віталём Сіліцкім віленскі інстытут BISS (які цяпер адкрыта супрацоўнічае зь беларускімі афіцыйнымі органамі) альбо Цэнтар Астрагорскага (які ўвогуле праводзіць канфэрэнцыі з удзелам найвышэйшых фігураў рэжыму ў Драздах, каля рэзыдэнцыі А.Лукашэнкі, у той час, калі апазыцыйныя партыі ня могуць правесьці шараговыя зьезды).

Беларускае грамадзтва і Захад ужо нагэтулькі звыкліся з рэаліямі беларускага аўтарытарызму, што пакуль не адбываецца чагось экстрэмальнага, мала што можа заматываваць на нейкую заўважную рэакцыю. Выраз «крывавы рэжым» даўно ўжываецца тролямі-цынікамі, калі яны хочуць пакпіць з крытыкі ўлады. Як быццам яна не крывавы і не рэжым.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

У чарговы раз за палітыку выключылі з інстытуту актывіста апазыцыйнай партыі ці не далі правесьці дэманстрацыю? У чарговы раз падрыхтаваная інфраструктура для татальнай фальсыфікацыі «вынікаў» «выбараў», а старшыня ЦВК адкрытым тэкстам кажа рэчы, што супярэчаць закону? Згадзіцеся, што калі гэтыя навіны не закранаюць вас ці вашых блізкіх, ад іх толькі нудна. Як нам, так і пагатоў Захаду — і афіцыйным уладам вельмі зручна гэта эксплюатаваць.

А розныя беларускія гамафобіі, правы жанчын і сьмяротныя пакараньні — ды каму гэта ўвогуле цікава, акрамя Amnesty International? Людзей не зьбіваюць дубінкамі на вуліцах — і дзякуй богу. «Пытаньняў няма». Наадварот, апазыцыйныя палітыкі і журналісты пачалі нават зьяўляцца ў talk-show на ТВ у ролі хлопчыкаў для біцьця: ай, які вялікі прагрэс.

Галоўны рэсурс афіцыйнага Менску — маральная стомленасьць і апазыцыі, і Захаду ад нявырашанасьці праблемы апошняй дыктатуры Эўропы. Расея, нагадаю, гэта не Эўропа.

На фоне гэтай стомленасьці афіцыйным уладам вельмі лёгка маніпуляваць і Захадам, і апазыцыйнай грамадзкасьцю, намякаючы на магчымасьць хоць нейкіх станоўчых пераменаў ўзамен на патрэбныя афіцыйнаму рэжыму канкрэтныя рэальныя саступкі з боку Захаду.

Галоўнае, што трэба разумець — істотных дэмакратычных зьменаў у Беларусі, хутчэй за ўсё, такім чынам не настане. «Прэзыдэнцкія выбары» 2015 году былі такія ж недэмакратычныя, як і ўсе папярэднія. «Парлямэнцкія выбары» 2016 г., як ужо можна бачыць па «перадвыбарчай кампаніі», будуць такія ж самыя.

І нас і Захад будуць далей таміць фантомнымі пэрспэктывамі пераменаў, а таксама спэкуляваць на тым, што ані Захаду, ані Маскве цяпер не да Беларусі на фоне сытуацыі ва Ўкраіне. І на ўсім гэтым будуць зарабляць галоўнае: час. Дадатковыя гады існаваньня цяперашняй рэпрэсіўнай і адсталай беларускай палітычнай мадэлі.

Пакуль у Беларусі не адбываецца рэальнага прагрэсу з дэмакратыяй і правамі чалавека (а не з дазволенасьцю вышыванак), Захад не павінен быў бы ісьці насустрач Лукашэнку. Але ён ідзе.

  • 16x9 Image

    Алесь Чайчыц

    Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Маскве. З пачатку 2000-х — актывіст беларускай дыяспары ў Расеі, пазьней — у Вялікай Брытаніі. З 2013 па 2023 год сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У 2017–2021 гг. сябра Вялікай Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Друкаваўся ў «Нашай Ніве», «Беларускім партызане» і інш. Пражывае ў Нямеччыне. Узнагароджаны мэдалём да стагодзьдзя БНР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG