З намесьнікам Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінэце, прадстаўніком кабінэту ў міжнародных справах Валерам Кавалеўскім абмяркоўваем вынікі і інсайды візыту Сьвятланы Ціханоўскай і яе каманды ў Нью-Ёрк, дзе праходзіць Генэральная асамблея ААН.
Госьця Свабоды Premium — Лера Красоўская, дачка забітага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, якая два дні правяла ў судовай залі разам з чалавекам, які прызнаўся ў датычнасьці да забойства яе бацькі.
Якім будзе вырак былому байцу «эскадрону сьмерці» Гараўскаму ў справе зьнікненьняў апанэнтаў Лукашэнкі? Ці стане суд у Швайцарыі аб палітычных злачынствах у Беларусі пачаткам далейшага крымінальнага перасьледу адказных за забойствы?
20 фактаў пра Натальлю Арсеньневу ў дзень юбілею паэткі.
У каго страляў дырыгент Віталь Алексяёнак? Чаму партыю Сьвеціловіча сьпявае ўкраінская опэрная сьпявачка? Як украінскіх сьпевакоў вучылі беларускаму вымаўленьню? Хто зь вядомых людзей наведаў прэм’еры ў Лёндане і пра што баранэса Кенэдзі пытала рэжысэраў Натальлю Каляду і Мікалая Халезіна?
14, 15 і 16 верасьня — сусьветная прэм’ера опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха» паводле бэстсэлера Караткевіча на прэстыжнай лёнданскай сцэне.
Як бачыць свае пэрспэктывы беларуская моладзь у краіне і за мяжой і як ёй могуць дапамагчы дэмакратычныя сілы?
Ці добра вы ведаеце гіcторыю і эпоху бітвы пад Воршай 1514 году? Праверце сябе.
2 верасьня 2023 году Аляксандар Лукашэнка зраўняўся з Іосіфам Сталіным па часе знаходжаньня пры ўладзе.
Расейскія турысты цікавяцца бульбай, літарай «ў» і валошкамі. Даюць 80% даходу. Просяць зьніжкі. Расказваем пра расейскіх турыстаў у Беларусі.
Парк высокіх тэхналёгій спрабуе расьці за кошт замежных кампаній і нават ІП, але дынаміка адмоўная.
Яго ўдзельнікі расказалі Свабодзе, як старажытны нямецкі замак натхніў Чын-Чынаў на новае і адначасова стаў псыхіятрычнай лякарняй.
«Камусьці падабаецца жыць у камфорце, а мне падабаецца жыць у вандроўцы», — кажа Ластоўскі. Большую частку году ён праводзіць у падарожжах.
25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет БССР абвясьціў Незалежнасьць Беларусі. Гэтаму папярэднічалі стагодзьдзі змаганьня беларусаў за волю сваёй Бацькаўшчыны. Прапануем вам спраўдзіць, наколькі добра вы ведаеце жнівеньскія падзеі 91-га.
Як меркаваная гібель Прыгожына паўплывае на памежны крызіс? Ці здыме магчымая перадысьлякацыя вагнэраўцаў напружанасьць вакол закрыцьця межаў Эўразьвязу зь Беларусьсю?
Свабода пагаварыла зь беларускамі пра тое, як яны перажываюць немагчымасьць нарадзіць дзіця ад зьняволенага партнэра, і атрымала камэнтар псыхоляга.
Зь Беларусі пасьля 2020 году зьехала сама меней тысяча дактароў-практыкаў. Гэта вынік расьсьледаваньня, якое правялі прадстаўнікі Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці, ініцыятываў «Белыя халаты» і «Зубр».
Беларускія назвы грыбоў і ягадаў ведаць важна, часам нават жыцьцёва важна, асабліва ў сэзон. Ці ведаеце?
Паводле зьвестак праваабарончага цэнтра «Вясна», у беларускіх турмах зараз знаходзяцца 1482 палітвязьні. На волі іх працягваюць чакаць родныя: бацькі, муж і жонка і дзеці. Апошнім расстаньне і траўмы з прычыны рэпрэсій даюцца асабліва цяжка. Бо ў некаторых зь іх у турмах знаходзяцца абое бацькоў.
Літва закрыла на мяжы зь Беларусьсю два памежныя пункты. Гэта адказ на магчымыя пагрозы з боку наймітаў ПВК «Вагнэр», паток мігрантаў, а таксама наплыў кантрабанды. Якія будуць наступствы для беларусаў і ў якім разе тры дзяржавы Эўразьвязу цалкам закрыюць межы зь Беларусьсю?
«Чаравік» восем месяцаў правёў у літоўскім СІЗА і катэгарычна адмаўляе сваю віну ў здарэньні. На волю яго выпусьцілі пад заклад памерам 25 тысяч эўра, ён пад хатнім арыштам.
Навык чытаньня — гэта ж і ўменьне пачуць за літарамі гукі, а за гукамі ўбачыць літары. Каб ён у вас зусім не дэградаваў цягам лета, прапануем ТЭСТ, зусім просты (хоць часам ён і нагадвае кантрольную).
Літва, Латвія і Польшча ўзгаднілі плян закрыцьця межаў зь Беларусьсю ў разе патрэбы. 15 жніўня Літва закрывае два памежныя пераходы. Як закрыцьцё межаў паўплывае на беларусаў, рэжым і эканоміку? Наколькі закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ выгаднае Расеі? Тлумачыць палітоляг і гісторык Роза Турарбекава.
Як сьцьвярджае праўладны дзяяч Юры Васкрасенскі ў сваёй кнізе «Гамбит Воскресенского, или Как я свергал Александра Лукашенко», «паслуга забесьпячэньня аховы ў пэрыяд хатняга арышту ацэньваецца ў 10–12 тысяч даляраў».
На сайце Парку высокіх тэхналёгіяў Аляксандар Базанаў цяпер значыцца як «начальнік». Сярод кадравых рашэньняў Лукашэнкі гэтая інфармацыя пакуль не праходзіла. Невядома таксама, што здарылася з былым кіраўніком ПВТ Усеваладам Янчэўскім.
Госьць «Свабоды Premium» — былы галоўны лекар 3-й дзіцячай лякарні Менску, рэаніматоляг Максім Ачарэтні.
Ці бясьпечна былым палітвязьням заставацца ў Беларусі і што можна зрабіць для палітвязьняў, калі вызваліць іх пакуль немагчыма?
6 жніўня 1517 году ў Празе беларускі асьветнік і першадрукар Францішак Скарына пачаў выданьне Бібліі на старабеларускай мове. Гэты дзень лічыцца пачаткам беларускага кнігадрукаваньня. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце жыцьцё, дзейнасьць і эпоху Скарыны.
Свабода атрымала эксклюзіўны спадарожнікавы здымак палігону «Рэпішча» пад Асіповічамі з 31 ліпеня 2023 году. На ім відаць, што на тэрыторыі палігону ідуць актыўныя будаўнічыя працы.
Падарожжа роварам, цягніком, самалётам — па-беларуску.
Перапоўненыя палітвязьнямі камэры, катаваньні, этапы, штрафныя ізалятары. Гэта ня сталінскія 1930-я. Гэта Беларусь 2020-х, пра якую ў сваёй кнізе «Мае турэмныя муры» апавядае журналіст Свабоды, былы палітвязень Алег Грузьдзіловіч.
На дзесяць нязручных пытаньняў пра палітвязьняў адказвае ініцыятарка маратону салідарнасьці, былая палітзьняволеная, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольга Гарбунова.
24 ліпеня літоўскі партал DELFI на сваім Youtube-канале выклаў фільм пра беларускія пратэсты 2020 году. Гэта выклікала рэакцыю ў праўладных тэлеграм-каналах і каналах, блізкіх да беларускіх сілавікоў. Там заявілі, што літоўская стужка дапаможа ў пошуках пратэстоўцаў.
У ліпені 2023 году спаўняецца 160 гадоў з таго часу, як Кастусь Каліноўскі другі раз прыйшоў да кіраўніцтва паўстаньнем 1863–1864 гадоў і заставаўся яго лідэрам да канца. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце эпоху, герояў і рэаліі паўстаньня.
20 ліпеня ў Горадні павінны былі абвясьціць прысуд Паўлу Мажэйку і Юліі Юргілевіч, але працэс перанесьлі і зрабілі закрытым, пасьля таго як пракурор нечакана папрасіў далучыць да справы скрыншоты камэнтароў у інтэрнэце, атрыманых праз КДБ.
Жыхарка Беларусі і палітоляг расказваюць пра рэпрэсіі, якія адбываюцца ў краіне.
Праваабаронцы налічылі ўжо 6 выпадкаў сьмерці палітычных вязьняў, якія загінулі за кратамі ці ад умоваў утрыманьня ў ізалятары пачынаючы з 2020 году.
Літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс адказвае на пытаньне, ці асьцерагаюцца ў Вільні наймітаў «Вагнэра», якія разьмясьціліся ў Беларусі, абмяркоўвае апошнія скандальныя заявы прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы і аналізуе адрозьненьні ў пазыцыі Вільні і Брусэлю
Дывэрсійныя групы для правакацый на мяжы, сумесны бізнэс з рэжымам Лукашэнкі ў Афрыцы, падаўленьне пратэстаў у Беларусі — гэтым усім могуць займацца найміты ПВК «Вагнэр» у Беларусі, паводле ўкраінскага вайсковага экспэрта.
Гаворым зь пісьменьнікам Альгердам Бахарэвічам пра ягоную новую кнігу «Ператрус у музэі», у якой ён паспрабаваў зьмясьціць падзеі апошніх гадоў у Беларусі ў міталягічнае вымярэньне, упісаўшы гэта ў эўрапейскі мастацкі наратыў.
Абсалютная бальшыня беларусаў цяпер жыве ў гарадах. Ці ўпэўнена гаворыце па-беларуску на ўрбаністычныя тэмы? Нескладаны ТЭСТ
Што сталася зь беларускай рэвалюцыяй і яе жаночым абліччам, як і з усім беларускім грамадзтвам пасьля 2020 году? Якая трансфармацыя адбылася за тры гады зь Ціханоўскай, з дэмакратычнымі сіламі і з уладамі Беларусі?
Пра Алеся Пушкіна і ягоную гібель у зьняволеньні ў жывым этэры Свабоды Premium пагаварылі са старшынём Рады беларускай культуры Сяргеем Будкіным, які сачыў за лёсам мастака за кратамі, а таксама з былой палітзьняволенай Тацянай Астроўскай, чые партрэты Алесь Пушкін маляваў на «Валадарцы».
Якія шанцы ў дэмакратычнай Беларусі стаць сябрам NATO? З чым можа быць зьвязаны нядаўні інцыдэнт на беларуска-літоўскай мяжы? Напярэдадні саміту адказвае дэпутатка Эўрапарлямэнту, былая міністарка абароны Літвы і экс-прэзыдэнтка Парлямэнцкай Асамблеі NATO Раса Юкнявічэне.
Сэнатар Рычард Дурбін заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што ЗША патрэбна і працягваць ціск на рэжым у Беларусі, і мець кантакты: «Калі ёсьць хоць нейкая надзея, што размова з Лукашэнкам ці ягоным рэжымам прывядзе да вызваленьня вязьняў».
Шмат краін у сьвеце ня могуць пахваліцца тысячагадовымі гарадамі, а Беларусь — можа. Традыцыі гарадзкой культуры ў Беларусі — эўрапейскія, даўнія і трывалыя. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю гарадоў.
«Праз два тыдні пасьля мяцяжу групоўкі наймітаў „Вагнэра“ супраць расейскага ваеннага кіраўніцтва яе лёс як ніколі цьмяны — як і мэта нядаўна адноўленай вайсковай базы ў Беларусі», — піша міжнародная карэспандэнтка амэрыканскага выданьня The New York Times Валеры Хопкінс.
Ці можна за год зрабіць пратэзаваньне суставаў усім, хто стаіць у чарзе, як загадаў Лукашэнка? Што адбываецца ў галіне пасьля арыштаў артапэдаў? Колькі заплацілі дактары за свабоду? Хто кантралюе чаргу на пратэзаваньне і вызначае квоты на апэрацыі? Каму ў Беларусі цяпер ставяць імпартныя пратэзы?
Эдуарду Бабарыку, якому прысудзілі 8 гадоў турмы, не залічылі ў адбыты тэрмін паўтара года знаходжаньня ў СІЗА КДБ. У сьледчых ізалятарах, дзе дзень ідзе за паўтара, палітвязьня трымаюць ужо больш за 3 гады. Тэарэтычна больш за палову тэрміну ён ужо адбыў.
Спадарожнікавыя здымкі сэрвісу Planet Labs зафіксавалі ліквідацыю трэніровачных намётавых лягераў на тэрыторыі трох асноўных беларускіх палігонаў, дзе адбывалася навучаньне расейскіх мабілізаваных. Ці перамесьцяць іх у іншыя месцы, ці выкарыстаюць для нечага іншага, невядома.
Загрузіць яшчэ