Глядзіце размову на відэа цалкам
Тут фрагмэнты размовы
- Беларусь застаецца адной з асноўных транзытных краінаў, празь якую пралягаюць дарогі на ўсход, найперш аўтамабільныя і чыгуначныя. І ў сувязі з гэтым імавернасьць закрыцьця мяжы высокая, але не стопрацэнтная, бо ёсьць фактары стрымліваньня.
- У найбольшай ступені пацярпяць ад гэтага Беларусь, беларуская эканоміка і беларускае грамадзтва. Частка бюджэту Беларусі складалася з транзытных паслугаў, да таго ж сама Беларусь мае патрэбу ў таварах з Эўропы. Людзі перамяшчаюцца празь мяжу туды і назад. У тым ліку людзі, якія пакідаюць краіну. Ёсьць шмат прычынаў, чаму пасажырапаток захоўваецца.
- Рэжым Лукашэнкі зацікаўлены ў тым, каб беларускае грамадзтва ўсё больш ізалявалася ад Эўразьвязу, але каб грузапаток не спыняўся.
- Закрыцьцё межаў зьвязанае выключна з рэгіянальнай бясьпекай, а не з вызваленьнем палітвязьняў. Толькі ў выпадку з Анджэем Пачобутам гэта было пытаньне аб вызваленьні аднаго палітвязьня.
- Закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ вельмі выгаднае Расеі. Калі пакінуць убаку эканамічныя інтарэсы пэўных груп у Расеі, то з геапалітычнага пункту гледжаньня ізаляцыя Беларусі — у інтарэсах Крамля. Такім чынам спыняюцца кантакты, скарачаецца магчымасьць хоць як уплываць на Беларусь, і яна трапляе ва ўсё большую залежнасьць. Крамлю так будзе лягчэй мець справу з Лукашэнкам і зь Беларусьсю ў цэлым.