Калі трускаўкі прадаюць не за 10, а ўсяго толькі за 9,99 руб., гэта...
Абсалютная бальшыня беларусаў цяпер жыве ў гарадах. Ці ўпэўнена гаворыце па-беларуску на ўрбаністычныя тэмы? Нескладаны ТЭСТ
Так, фармальна гэта зьніжка — нават на капейку. (Хоць, такія „зьніжкі“ — гамон…)
Не, фармальна гэта зьніжка — нават на капейку. (Палёгкі яна не нясе; шчыра кажучы, такія „зьніжкі“ — гамон…)
Сапраўды, гэта поўны гамон, але фармальна гэта зьніжка.
Не. На рáты (тое, што па-расейску „в рассрочку“). Рáта — частка платы. А ўраздроб — рас. „в розницу“.
Так. На рáты (тое, што па-расейску „в рассрочку“). Рáта — частка платы. Ураздроб — рас. „в розницу“. Напавéр даюць тавар знаёмаму у вясковай краме, верачы, што заплаціць потым.
Не. На рáты (тое, што па-расейску „в рассрочку“). Рáта — частка платы. А напавéр даюць тавар знаёмаму у вясковай краме, верачы, што заплаціць потым.
Так. Пазычаюць, натуральна, у пазычальні (па-рас. гэта „пункт проката“).
Не-е. Пазычаюць у пазычальні (па-рас. гэта „пункт проката“). А мытня фармальна не зьвязаная з мыцьцём, яна зьбірае плату за правоз тавараў церазь мяжу.
Не. Пазычаюць у пазычальні (па-рас. гэта „пункт проката“). А ў мыйні аўтамабіляў мо і пральных машын няма.
Так. Гатоўка — беларускае народнае слова, утворанае ад выразу „гатовыя грошы“, у старабеларускай — „гатавізна“.
Не. Гатоўкай. Гэта беларускае народнае слова, утворанае ад выразу „гатовыя грошы“. А слова „жывасілам“ не зьвязанае з „жывымі грашыма“, яно азначае 'насілу, гвалтам' (напрыклад, кагосьці цягнуць).
Не. Гатоўкай. Гэта беларускае народнае слова, утворанае ад выразу „гатовыя грошы“. А жывасрэбра — сынонім іртуці.
Не. Кайстра — мяккая падарожная торба, калісьці заплечная, а цяпер так часта называюць торбу на плячо. А традыцыйны лек для ачышчэньня страўніка называецца рыцына.
Не. Кайстра — мяккая падарожная торба, калісьці заплечная, а цяпер так часта называюць торбу на плячо. А „закусачная“ — карчма.
Так, кайстра — мяккая падарожная торба, калісьці заплечная, а цяпер так часта называюць торбу на плячо.
Так. Білет трэба скасаваць (прабіўшы ці пазначыўшы, каб не скарысталі паўторна). А спраўджваюць яго кантралёры. Зжоўваць білет ня трэба — аштрафуюць.
Не. Білет трэба скасаваць (прабіўшы ці пазначыўшы, каб не скарысталі паўторна). Зжоўваць білет ня трэба — аштрафуюць.
Не. Білет трэба скасаваць (прабіўшы ці пазначыўшы, каб не скарысталі паўторна). А спраўджваюць яго кантралёры.
Не. На колах — дзіцячы вазочак. А дзіцячую калыску (люльку) падвешваюць да столі, каб гушкаць.
Так. На колах — дзіцячы вазочак. А дзіцячую калыску (люльку) падвешваюць да столі, каб гушкаць.
Не. На колах — дзіцячы вазочак. А дзіцячую люльку (калыску) падвешваюць да столі, каб гушкаць.
Так. Гаманéц — для грошай (з словам „гамон!“ не зьвязана, нават калі там пуста). Кашолку плятуць для бульбы ці грыбоў, кáдаўб — вялікая пасудзіна з суцэльнага кавалку дрэва. Грошы ў іх тэарэтычна можна пакласьці, але ў кішэню іх не засунеш.
Не. Гаманéц — для грошай (з словам „гамон!“ не зьвязана, нават калі там пуста). Кашолку плятуць для бульбы ці грыбоў. Грошы ў яе тэарэтычна можна пакласьці, але ў кішэню яе не засунеш.
Не. Гаманéц — для грошай (з словам „гамон!“ не зьвязана, нават калі там пуста). Кáдаўб — вялікая пасудзіна з суцэльнага кавалку дрэва для збожжа ці мёду. Грошы ў яго тэарэтычна можна пакласьці, але ў кішэню яго не засунеш.
Не. Машыны стаяць у заторы. А карункі — ажурная сетка з узорамі.
Не. Машыны стаяць у заторы. Корак — у бутэльцы, беларускай мове пераноснае значэньне не ўласьцівае.
Так. Машыны стаяць у заторы. Корак — у бутэльцы, карункі — ажурная сетка з узорамі.
Так. Тастамэнтам яшчэ з часоў ВКЛ па-беларуску называюць дакумэнт аб перадачы маёмасьці спадкаемцам. Слова лацінскага паходжаньня.
Не. Яшчэ з часоў ВКЛ па-беларуску дакумэнт аб перадачы маёмасьці спадкаемцам называюць тастамэнтам (слова лацінскага паходжаньня). А запавет — духоўны наказ.
Не. Яшчэ з часоў ВКЛ па-беларуску дакумэнт аб перадачы маёмасьці спадкаемцам называюць тастамэнтам (слова лацінскага паходжаньня). Зарука — іншы дакумэнт, гарантыйны.