Пад Віцебскам рыхтуюць да запуску экспэрымэнтальны цэх досьледна-прамысловай вытворчасьці беларускай вакцыны ад COVID-19.
WorkFusion ня мае беларускіх каранёў, зь Менскам яе зьвязваў толькі буйны R&D офіс. Тым ня менш, гэта яшчэ апошняя кампанія-аднарог, якая пакінула Беларусь усьлед за PandaDoc, Flo і Wargaming.
Шатляндзкая марская энэргетычная кампанія AWS Ocean Energy правяла выпрабаваньні новай тэхналёгіі пераўтварэньня хвалевай энэргіі пад назвай «Хвалі Архімэда» (Archimedes Waveswing) ля паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа краіны.
Супрацоўнікаў Twitter папрасілі не прыходзіць у офіс у пятніцу, 4 лістапада, бо ў кампаніі праходзіць «скарачэньне працоўнай сілы». Апавяшчэньне пра свой лёс супрацоўнікі атрымаюць праз пошту.
Украінская кампанія-апэратар «Энэргаатам» паведаміла, што ў выніку расейскага абстрэлу Запароскай АЭС пашкоджаны дзьве апошнія высакавольтныя лініі сувязі з украінскай энэргасытэмай. Такім чынам, учора каля 23 гадзін станцыя «перайшла ў рэжым поўнага абясточваньня».
Як часта мэдыкі абараняюць дысэртацыі па-беларуску.
Касьмічны тэлескоп «Джэймс Уэб» зрабіў новы здымак знакамітых «Стоўпаў Тварэньня», якія ўпершыню былі сфатаграфаваныя касьмічным тэлескопам Хабла ў 1995 годзе.
Таксама дзьве кампаніі ўвайшлі ў топ-250 падаткаплатнікаў Літвы.
Юрысты з Legal Hub, «Беларускай абсэрваторыі інтэрнэту» і лічбавыя назіральнікі За BYnet ацанілі ўказ Лукашэнкі пра наданьне КДБ і ААЦ прамога доступу да базаў зьвестак сайтаў у Беларусі.
У Швэцыі пачасьціліся выпадкі крадзяжоў фотакамэраў дарожнай паліцыі з аўтамабільных трасаў. Пра гэта паведамляе газэта Aftonbladet.
Кампанія ліквідуе беларускую юрыдычную асобу. Такая інфармацыя зьявілася на сайце Адзінага дзяржаўнага рэгістру.
Першы энэргаблёк БелАЭС плянуюць запусьціць пасля рамонту да канца гэтага году, заявіў падчас тэлефоннай лініі намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк.
Касьмічнае агенцтва Злучаных Штатаў NASA 11 кастрычніка прызнала ўдалай «місію выратаваньня Зямлі ад сутыкненьня з астэроідам».
Улады назвалі чарговае адкладаньне запуску першага энэргаблёку «карэктаваньнем даты».
Здымкі PlanetScope апублікаваныя кампаніяй Planet у твітары.
Ці магчымыя адэкватныя сацыялягічныя апытаньні ў рэпрэсіўных, аўтарытарных грамадзтвах? Якімі прыёмамі карыстаюцца сацыёлягі, каб улічыць ці зьменшыць уплыў фактара страху?
Ракетная кампанія Ілона Маска SpaceX запускае 5 кастрычніка на арбіту чарговы доўгачасовы экіпаж міжнароднай касьмічнай станцыі.
Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы за 2022 годзе прысудзілі французу Алену Аспэ, амэрыканцу Джону Клаўзэру і аўстрыйцу Антону Цайлінгеру за «экспэрымэнты са зблытанымі фатонамі, выяўленьне парушэньня няроўнасьці Бэла і наватарства ў квантавай інфарматыцы».
Асьпірантаў за 5 гадоў паменела на 440 чалавек. Паглядзелі, як справы з навукай і навукоўцамі.
Ці можна засьцерагчыся ад ядзернага выбуху? Якія прэпараты могуць зьменшыць шкоду для здароўя? Якое галоўнае пасланьне да беларускіх палітвязьняў? І чаму вельмі важна прымаць вітамін В12 і фоліевую кіслату?
З 2022 году спадарожнікавая сыстэма Starlink прымяняецца Ўзброенымі сіламі Ўкраіны для сувязі паміж падразьдзяленьнямі і навядзеньня зброі, дронаў і артылерыі, каб нішчыць расейскія вайсковыя цэлі падчас уварваньня Расеі ва Ўкраіну. Але першапачатковая і галоўная мэта Starlink ня ў гэтым.
Амэрыканскі касьмічны апарат DART у ноч на аўторак па менскім часе пратараніў 160-мэтровы астэроід Дыморф, які знаходзіцца за 11 мільёнаў кілямэтраў ад Зямлі. Гэта было першае выпрабаваньне плянэтарнай аховы ад небясьпечных касьмічных аб’ектаў.
Заснавальнік мэсэнджэра зьвярнуўся да лукашэнкаўскіх прапагандыстаў.
Індржых Карасэк з амэрыканска-японскай кампаніі Trend Micro тлумачыць, як працуюць кампаніі дэзынфармацыі, чым дэзынфармацыя падобная да кампутарнага вірусу і як расейцы выкарыстоўваюць мясцовыя праблемы для апэрацый уплыву.
Рэзэрвовая лінія электраперадачы Запароскай АЭС зноў запрацавала, паведаміла 11 верасьня Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі.
Прамысловыя прадпрыемствы традыцыйна знаходзяцца сярод лідэраў у забруджваньні навакольнага асяродзьдзя ў Беларусі.
Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставілі на электраралі першы спартыўны электрамабіль, заявіла Міністэрства энэргетыкі Беларусі.
Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі апублікавала справаздачу аб сытуацыі на акупаванай расейскімі вайскоўцамі Запароскай атамнай электрастанцыі.
Як распавялі ў CERN выданьню The Wall Street Journal, арганізацыя хоча пазьбегнуць раптоўнага адключэньня энэргіі, якое можа пашкодзіць калайдэр коштам 4,4 мільярда даляраў.
Піянэр пошуку пазаземных цывілізацый, амэрыканскі астраном Фрэнк Дрэйк памёр на 93-м годзе жыцця 2 верасьня ў сваім доме ў Каліфорніі.
Касьмічнае агенцтва ЗША NASA другі раз за пяць дзён адклала пуск звышцяжкай ракеты-носьбіта СЛС з караблём «Арыён» да Месяца. Прычынай стаў выцек пераахалоджанага вадкага вадароднага паліва з бакаў асноўнай прыступкі ракеты.
Выступаючы перад школьнікамі і студэнтамі 1 верасьня, Лукашэнка паказаў нібыта новую беларускую распрацоўку — «супэркампутар», а дакладней, ноўтбук. Прыгадваем, як у Беларусі імпартзамяшчалі тэхніку.
На адкрытым уроку, які Лукашэнка праводзіць для школьнікаў 1 верасьня, ён прадэманстраваў беларускі супэркампутар — «унікальную распрацоўку». Спрабуем даведацца, што за ён.
Ужо ў канцы 2022 году Nokia пазбавіцца сваіх актываў у Расеі і ня будзе працаваць у гэтай краіне. Ericsson, які мае 20% расейскага рынку, закрые сваё падразьдзяленьне.
На борце звышцяжкай ракеты SLS знаходзіцца касьмічны карабель Orion, які шэсьць тыдняў мае правесьці на арбіце Месяца. Місія атрымала назву Artemis I.
Экспэрты маскоўскага цэнтру Сусьветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплюатуюць атамныя электрастанцыі (WANO), завяршылі місію тэхнічнай падтрымкі на Беларускай АЭС, паведаміла 29 жніўня прэс-служба AЭС.
Пасьля ўвядзеньня санкцый дэградуюць даўно наладжаныя навуковыя сувязі, заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях Сяргей Шлычкоў у эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТВ.
Далучыцца да гэтых «войнаў» зусім нескладана. Дастаткова толькі мець інтэрнэт пад рукой.
Як і на каго будзе працаваць плятформа «Лічбавая Беларусь»? Ці можна стварыць «Вяйшнорыю» пры дапамозе ІТ-тэхналёгій? Ці знойдзецца месца беларускай мове ў «Лічбавай Беларусі»? Ці праўда, што ІТ-шнікі ГУБАЗіКа бачаць усё?
Старонка праекту цяпер не адкрываецца ў Беларусі. Гэта выклікана міжнароднымі санкцыямі.
Міністэрства энэргетыкі абяцала ў ліпені запусьціць першы энэргаблёк Беларускай АЭС у Астраўцы, але ён і дагэтуль не гатовы. 45% часу ад увядзеньня ў эксплюатацыю АЭС не працавала.
Увечары 6 жніўня Прадстаўнік украінскай вайсковай выведкі Андрэй Юсаў заявіў падчас тэлемаратону, што расейскія войскі замінавалі тэрыторыю энэргаблёкаў Запароскай АЭС.
31 ліпеня вядомы фізык і дырэктар Францускай камісіі па альтэрнатыўных крыніцах і атамнай энэргіі Эт’ен Кляйн апублікаваў здымак гішпанскай каўбасы пад выглядам «найбліжэйшай да Сонца зоркі Проксіма Цэнтаўра».
Фінскі географ Топі Чжуканаў стварыў інтэрактыўную карту (https://tjukanovt. github. io/notable-people), на якой пазначаныя месцы нараджэньня вядомых людзей розных краін і эпох.
ІТ-мэнэджар зь Беларусі Андрэй Пазьняк стаў адным з заснавальнікаў праграмы Peech, якая ператварае тэкст у аўдыё. Праграма сабрала 550 000 даляраў інвэстыцый на плятформе Flyer One Ventures.
У Дрэздэне пачынаецца суд над прадпрымальнікам, зьвязаным з Крамлём. Яго вінавацяць у дапамозе Расеі ў абмінаньні санкцыі і пастаўках забароненых элемэнтаў для вытворчасьці зброі.
Фатаграфіі з танкамі, што прыбылі ў Польшчу, апублікавала Міністэрства абароны краіны.
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA апублікавала новыя здымкі, зробленыя арбітальным тэлескопам James Webb.
Пра гэта заявіў кіраўнік ЕКА Ёзэф Ашбахер, якія спаслаўся на рашэньне кіраўніцтва арганізацыі.
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA апублікавала здымак Сусьвету, зроблены з дапамогай тэлескопа James Webb. На здымку відаць як 4,6 мільярда гадоў таму выглядала сукупнасьць галяктык, вядомая як SMACS 0723.
Загрузіць яшчэ