Танкі будуць найперш выкарыстоўвацца для навучаньня польскіх вайскоўцаў. Урад Польшчы раней падпісаў кантракт на пастаўку 250 танкаў Abrams у найноўшай мадыфікацыі.
На мінулым тыдні ў Польшчы таксама паведамілі аб закупцы 116 раней ужываных Abrams. Яны заменяць 240 мадэрнізаваных савецкіх танкаў Т-72, якія Польшча перадала Ўкраіне.
Польскія палітыкі разам з палітыкамі краін Балтыі неаднаразова заклікалі іншыя дзяржавы Эўразьвязу ўзмацніць дапамогу Ўкраіне, у прыватнасьці пастаўкі ёй зброі. Таксама Польшча на першым месцы ў колькасьці прынятых уцекачоў.