Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запуск касьмічнага карабля NASA да Месяца адклалі


Звышцяжкая ракета SLS з караблём Orion на стартавай пляцоўцы мысу Канавэрэл
Звышцяжкая ракета SLS з караблём Orion на стартавай пляцоўцы мысу Канавэрэл

На борце звышцяжкай ракеты SLS знаходзіцца касьмічны карабель Orion, які шэсьць тыдняў мае правесьці на арбіце Месяца. Місія атрымала назву Artemis I.

Кіраўнік запуску спыніў сёньняшнюю спробу запуску карабля Artemis I. Ракета і касьмічны карабель Orion застаюцца ў бясьпечнай і стабільнай канфігурацыі. Пускавыя дыспэтчары ацэньваюць, чаму не ўдалося давесьці рухавікі да тэмпэратурнага дыяпазону, які патрэбны для ўзьлёту.

Рэзэрвовымі датамі запуску названыя 2 і 5 верасьня.

Нацыянальная ўправа аэранаўтыкі і дасьледаваньня касьмічнай прасторы ЗША плянуе запусьціць звышцяжкую ракету-носьбіт SLS даўжынёй 98 мэтраў, прызначаную для палёту да Месяца.

Пуск ракеты-носьбіта ў пары з касьмічным караблём Orion першапачаткова быў заплянаваны на 29 жніўня з касмадрому на мысе Канавэрэл у Флорыдзе.

Мэта палёту — правесьці для SLS, якая лічыцца самай магутнай ракетай у сьвеце, стрэс-тэст падчас рэальнай працы, перш чым яе прызнаюць гатовай да перавозкі астранаўтаў. Запушчаны ёю карабель павінен будзе правесьці шэсьць тыдняў на арбіце Месяца, пасьля чаго вярнуцца на Зямлю.

У выпадку посьпеху місіі астранаўты адправяцца на арбіту Месяца ўжо ў другім палёце ў 2024 годзе. Яшчэ праз год плянуецца адправіць місію з высадкай на Месяц.

  • Апошні раз чалавека адправілі да Месяца ў 1972 годзе, на караблі «Апалён-17».
  • Амэрыканскую праграму вяртаньня чалавека на Месяц згарнулі пры прэзыдэнце Бараку Абаму. Перазапусьцілі яе распараджэньнем прэзыдэнта Дональда Трампа ў 2019 годзе. У 2021 годзе прэзыдэнт Джо Байдэн заклікаў Кангрэс павялічыць фінансаваньне NASA. Праграма ўжо абышлася амэрыканскаму бюджэту сама меней у 37 мільярдаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG