Расея ўжо атрымала балістычныя ракеты ад Ірану, заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
У сакавіку 2024 году Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт гэтага расейскага генэрала за ваенныя злачынствы ва Ўкраіне.
У ноч на 10 верасьня пад Масквой зьбілі сама меней 14 бесьпілётнікаў, загінула жанчына, ёсьць параненыя і разбурэньні. Агулам, паводле Мінабароны Расеі, 144 дроны атакавалі 9 рэгіёнаў Расеі. Расея зноў атакавала Ўкраіну.
За год колькасьць расейцаў, якія падпісваюць кантракты на службу ў расейскай арміі, вырасла больш як у шэсьць разоў, сьцьвярджае выданьне «Важные истории», грунтуючыся на дадзеных аб выдатках фэдэральнага бюджэту.
Ці могуць расейскія дроны над Беларусьсю быць часткай пляну Расеі глыбей уцягнуць Беларусь у вайну?
Расейскія войскі прасоўваюцца ва ўсходнюю Ўкраіну ў спробе захапіць усю Данецкую вобласьць. Фатограф Радыё Свабода Сяргей Нужненка фіксуе, як артылерыйскае падразьдзяленьне абараняе стратэгічны горад Пакроўск.
Найбольшы лік ахвяр сярод цывільнага насельніцтва (91 адсотак) зарэгістраваны на падкантрольнай Украіне тэрыторыі.
Расейскія войскі атакуюць Украіну з розных відаў узбраеньняў. Нягледзячы на наяўнасьць доказаў, Масква ад пачатку поўнамаштабнага ўварваньня адмаўляе мэтанакіраваныя атакі на мірных жыхароў і сацыяльную інфраструктуру.
Колькасьць загінулых у выніку расейскага ракетнага ўдару па будынку Ваеннага інстытуту тэлекамунікацый і інфарматызацыі ў Палтаве ўзрасла да 58 чалавек.
Інцыдэнт адбыўся 7 верасьня ў Рэзэкненскім краі Латвіі, паведамілі ў Мінабароны краіны. Як сьцьвярджаецца, ён мог прыляцець з тэрыторыі Беларусі.
«З пачаткам спэцыяльнай ваеннай апэрацыі на Ўкраіне дзеяньні танкавых падразьдзяленьняў і іх тактыка сур’ёзна зьмяніліся», — заявіў начальнік бранятанкавага ўпраўлення Мінабароны Беларусі Віталь Кільчэўскі ў інтэрвію праграме «Арсэнал» на тэлеканале «Беларусь 1» 8 верасьня.
Кіраўнікі разьведвальных ведамстваў ЗША і Вялікабрытаніі — Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня (ЦРУ) і МІ-6 — назвалі пачатае месяц таму наступленьне ўкраінскіх войскаў у расейскай Курскай вобласьці значным тактычным посьпехам Кіева.
У ноч на 8 верасьня Расея атакавала тэрыторыю Ўкраіны чатырма ракетамі Х-59 і больш чым 20 «Шахедамі», гаворыцца ў паведамленьні ВПС Узброеных сіл Украіны.
У ноч на 7 верасьня 2024 году расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 67 ударнымі бесьпілётнікамі тыпу Shahed.
Міністар абароны ЗША Ллойд Осьцін 6 верасьня заявіў, што ніякая канкрэтная зброя ня будзе мець вырашальнага значэньня для перамогі Ўкраіны над Расеяй і што выкарыстаньне амэрыканскай зброі для нанясеньня ўдараў на далёкія дыстанцыі супраць Расеі ня зьменіць хаду вайны на карысьць Украіны.
Злучаныя Штаты ў пятніцу абвясьцілі аб новым пакеце вайсковай дапамогі Ўкраіне на суму 250 мільёнаў даляраў.
У Львове 6 верасьня сотні людзей прыйшлі разьвітацца з чатырма чальцамі сям’і Базылевічаў — 43-гадовай Яўгеніяй і трыма яе дочкамі: 21-гадовай Ярынай, 18-гадовай Дар’яй і 7-гадовай Эміліяй.
Украінскі бок заяўляе пра мінімум 15 падобных выпадкаў зь лістапада.
На авіябазе ў Нямеччыне сустракаюца прадстаўнікі краінаў, якія пастаўляюць Украіне зброю для барацьбы з расейскай агрэсіяй.
У Палтаве завяршылі разбор завалаў Інстытуту сувязі пасьля расейскага ракетнага ўдару, які быў нанесены яшчэ ў панядзелак. Паводле зьвестак ратавальнікаў, усяго загінулі 55 чалавек, 328 чалавек былі параненыя.
Атакі Расеі на цывільныя будынкі і збудаваньні Ўкраіны не спыняюцца ўжо некалькі дзён запар.
Дзярждэпартамэнт ЗША увёў новыя санкцыі ў дачыненьні да расейскага праекту Арктык ЗПГ-2.
Ва ўкраінскім горадзе Палтава 5 верасьня завяршылі выратавальныя працы на месцы ракетнага ўдару па будынку Вайсковага інстытута тэлекамунікацый і інфарматызацыі.
Пасьля абстрэлу Палтавы 3 верасьня Расея на наступны дзень ракетамі атакавала Львоў і Крывы Рог. Увечары 4 верасьня ўкраінскія ўлады паведамляюць пра рост колькасьці пацярпелых у гэтых гарадах.
З цэлай вялікай сям'і выжыў толькі бацька.
Адзін з ударных бесьпілётных лятальных апаратаў (БПЛА), якія атакавалі Ўкраіну ў ноч на 4 верасьня, заляцеў у паветраную прастору Беларусі, паведаміла прэс-служба Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны.
У Палтаўскай вобласьці аб’явілі трохдзённую жалобу па ахвярах расейскага ракетнага нападу.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што «рашуча асуджае жудасны напад» на ўкраінскі горад Палтаву, у выніку якога загінуў 51 чалавек і яшчэ 271 быў паранены.
Раніцай 4 верасьня расейскія агрэсары атакавалі найбуйнейшы горад Захаду Ўкраіны.
Колькасьць загінулых у выніку ракетнага ўдару расейскай арміі па Палтаве павялічылася да 51, больш за 200 людзей — параненыя.
Трэцяга верасьня расейскае войска абстраляла адну з навучальных установаў гораду Палтавы: паводле папярэдніх зьвестак, загінулі больш за 40 чалавек, амаль дзьве сотні атрымалі раненьні, людзі дагэтуль знаходзяцца пад заваламі.
У Кіеве заявілі, што «правакацыйных дзеяньняў або нестандартных сытуацый», а таксама «значных перамяшчэньняў тэхнікі або вайскоўцаў» паблізу мяжы з боку Беларусі не назіраецца.
Армія Расеі ўдарыла па Запарожжы ў ноч на 3 верасьня, паведамляюць мясцовыя ўлады. Паводле іх зьвестак, загінулі двое мясцовых жыхароў, сярод іх васьмігадовы хлопчык.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў у панядзелак, што заходнія саюзьнікі Ўкраіны мусяць ня толькі дазволіць выкарыстоўваць сваю зброю для ўдараў у глыбіні Расеі, але і пастаўляць Кіеву больш зброі.
Пад ракетны ўдар расейскіх войскаў вечарам у нядзелю трапілі дзьве дзіцячыя ўстановы ўкраінскага гораду Сумы: дзіцячы дом і цэнтар сацыяльна-псыхалягічнай рэабілітацыі дзяцей.
Апоўдні ў Дзень ведаў расейскае войска абстраляла ўкраінскі Харкаў.
Атака адбылася ў ноч з 31 жніўня на 1 верасьня.
Узброеныя сілы Ўкраіны заяўляюць, што Расея ўначы атакавала Ўкраіну 52 беспілётнікамі «Shahed-131/136» з Курскай вобласьці.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў Мікалая Алешчука з пасады камандуючага Паветранымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны.
Паводле інфармацыі мэра Харкава Ігара Церахава, удар быў нанесены па цэнтральнай частцы гораду.
Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах Жузэп Бурэль сярод іншага заявіў у Брусэлі, што Ўкраіна мае права наносіць удары па месцах, зь якіх яе атакуюць.
Ва Ўкраіне 26 жніўня разьбіўся адзін са зьнішчальнікаў F-16, піша The Wall Street Journal са спасылкай на амэрыканскага чыноўніка.
Заява прагучала, калі Лукашэнка зьвярнуўся да тэмы вайны Расеі ва Ўкраіне.
У цяперашніх умовах, калі баявыя дзеяньні вядуцца на тэрыторыі Расеі, непасрэднага ўдзелу ў вайне з Украінай менскі рэжым павінен баяцца больш, чым сама Ўкраіна.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў вечаровым відэазвароце 28 жніўня прызнаў, што на Пакроўскім і іншых кірунках у Данецкай вобласьці «надзвычай складаная» сытуацыя.
Расея ў парушэньне нормаў міжнароднага гуманітарнага права вывозіць збожжа і іншыя сельгаскультуры, вырашчаныя на акупаваных украінскіх землях, і накіроўвае на свае экспартныя рынкі пад выглядам расейскіх. Частка зь іх трапляе ў Беларусь.
Скарыстаўшы спадарожнікавыя здымкі і прааналізаваўшы інфармацыю з адкрытых крыніц, Свабода разабралася, што насамрэч адбываецца на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Выданьне абапіраецца на зьвесткі выведкі Паўднёвай Карэі.
Украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка аналізуе апошняе абвастрэньне беларуска-ўкраінскіх дачыненьняў, заяўляе пра імавернасьць існаваньня паміж Менскам і Кіевам нефармальнай дамовы «аб ненападзеньні» і лічыць, што Лукашэнка яшчэ мае пэўную аўтаномію ў прыняцьці рашэньняў.
Загрузіць яшчэ