Чэхіі ўдалося сабраць грошы на закупку 300 тысяч снарадаў для Ўкраіны. Агулам плянуецца набыць 800 тысяч снарадаў. У Празе раней заяўлялі, што ведаюць, дзе ўзяць боепрыпасы для Ўкраіны за межамі Эўропы. На іх працягваюць зьбіраць грошы. Фінансава ўдзельнічаюць Нямеччына, Нідэрлянды і Нарвэгія.