Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ўдакладнілі страты сярод экіпажу расейскага карабля «Сергей Котов». У Расеі іх замоўчваюць


Момант атакі ўкраінцаў на расейскі карабель «Сергей Котов» у ноч на 5 сакавіка 2024 году
Момант атакі ўкраінцаў на расейскі карабель «Сергей Котов» у ноч на 5 сакавіка 2024 году

Вайсковая выведка Вялікай Брытаніі адзначыла, што Чарнаморскі флёт Расеі за апошнія пяць тыдняў страціў тры караблі.

У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі, што ў выніку атакі на расейскі патрульны карабель «Сергей Котов» 27 расейскіх маракоў атрымалі раненьні рознай цяжкасьці.

5 сакавіка ўкраінская вайсковая выведка паведаміла, што 7 расейскіх вайскоўцаў загінулі, 6 атрымалі раненьні. Астатнія 52 чальцы экіпажу, імаверна, змаглі эвакуавацца.

У Расеі дагэтуль не камэнтуюць ні страту чарговага карабля, ні асабовага складу.

У выведцы Вялікай Брытаніі паведамілі, што ўкраінцы атакавалі патрульны карабель «Сергей Котов» тройчы — у ліпені 2022, у верасьні 2023 і ў сакавіку 2024 году, калі, уласна, і ўдалося яго зьнішчыць. Вайсковая выведка Вялікай Брытаніі адзначыла, што Чарнаморскі флёт Расеі за апошнія пяць тыдняў страціў тры караблі.

5 сакавіка ўкраінская выведка абнародавала перахопленую размову расейскіх вайскоўцаў пасьля зьнішчэньня карабля (пацьвердзіць сапраўднасьць гэтага запісу ва ўмовах вайны немагчыма. — РС). У размове адзін вайсковец паведаміў аб «трагічнай начной падзеі», калі пяць безэкіпажных катэраў атакавалі карабель «Сергей Котов». З гэтай размовы стала вядома, што на караблі знаходзіўся яшчэ і баявы верталёт, таксама зьнішчаны ў выніку ўдару па караблі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG